Вуліцы ў Барысаве засыпала пілавіннем з-за аварыі на «Барысаўдрэве»
Раніцай 14 жніўня жыхары раёна каля «Барысаўдрэва» выявілі пласт пілавіння на вуліцах, траве, машынах. Як піша «Мінская праўда», каля 7-й раніцы на «Барысаўдрэве» адбылася паломка, з-за якой бліжэйшыя вуліцы засыпала драўняным валакном.
Фота: vk.com/typical_borisov
Па словах намесніка гендырэктара — галоўнага інжынера прадпрыемства Паўла Станкевіча, адбылося аварыйнае спрацоўванне клапана ў сістэме асаджэння валакна.
Фота: vk.com/typical_borisov
«Так, сёння каля 7-й раніцы адбылося спрацоўванне аварыйнага клапана. Ён адкрываецца, калі адбываецца павышэнне ціску ў цыклоне (сістэма асаджэння валакна). Пасля праведзенага намі абследавання было выяўлена, што зафіксаванага перавышэння не было. Мабыць, не вытрымала мацаванне.
Там паралельна стаяць два цыклоны, на кожным па 8 такіх клапанаў, якія мацуюцца пластыкавымі балтамі. Пасля спрацоўвання аварыйнага клапана мы аператыўна спрацавалі: адключылі абсталяванне і ліквідавалі паломку. Цыклон высока размешчаны (дзесьці 30-35 метраў) і выкід, які адбыўся, разнесла ветрам па наваколлі», — растлумачыў галоўны інжынер прадпрыемства.
Фота: vk.com/typical_borisov





