Олаф Шольц выступіў супраць забароны на выдачу шэнгенскіх віз расіянам
Паводле яго слоў, Еўропа павінна даваць шанец з'ехаць тым, хто выступае супраць палітыкі Пуціна, паведамляе «Бі-бі-сі».
«Усе пастановы, якія мы прымаем, не павінны ўскладняць ім пошук свабоды і [магчымасць] пакінуць краіну, ратуючыся ад дыктатуры ў Расіі. Гэта вайна не рускага народа, гэта вайна Пуціна», — сказаў Шольц.
Пры гэтым МЗС Фінляндыі заявіла, што скароціць выдачу віз расіянам і будзе аддаваць прыярытэт тым, хто просіць Шэнген для працы або вучобы. Выдачу віз плануюць скараціць у 5-10 разоў.
У Еўропе працягваецца дыскусія на тэму магчымай забароны выдачы шэнгенскіх віз расіянам на фоне вайны. За агульнаеўрапейскую забарону выступаюць Латвія, Эстонія, Літва і Фінляндыя.






Каментары
01
ром/адказаць/сачыць16.08.2022
Молодец! но скорее всего визы будут так выдавать как и Германия выдает в Беларуси,)) а то есть записаться невозможно)) но мы выдаем типа))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Як часта трэба мяняць ручнік?
 3
Спявачка Віка Цыганова падарыла песню БелАЗу. А цяпер памяняла ў ёй некалькі слоў і падарыла ўдзельнікам вайны
 1
Маркетплэйс Ozon не справіўся з «чорнай пятніцай»
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера