Знайсці
17.08.2022 / 13:172РусŁacБел

Амерыканскія чыноўнікі распавялі, як ЗША спрабавалі пераканаць Пуціна не нападаць на Украіну

Разведка ЗША даведалася пра планы Уладзіміра Пуціна пачаць поўнамаштабную вайну ва Украіне яшчэ ў кастрычніку, піша The Washington Post. Выданне апублікавала вялікае расследаванне, заснаванае на сведчаннях амерыканскіх чыноўнікаў. У артыкуле распавядаецца, як Белы дом спрабаваў угаварыць кіраўніцтва Расіі не пачынаць вайну, на што атрымліваў абцякальныя адказы і патрабаванні згарнуць дзейнасць НАТА ў краінах Усходняй Еўропы.

Паводле звестак спікераў выдання, у выніку сцягвання расійскіх войскаў да ўкраінскіх межаў у кастрычніку ў Белым доме адбылася тэрміновая нарада з удзелам Джо Байдэна. Там прэзідэнт ЗША заслухаў даклад разведкі аб тым, што зімой 2022 пачнецца наступ расійскіх войскаў на Украіну.

Байдэну далажылі, што першы асноўны ўдар будзе нанесены па Кіеве — войскі будуць рухацца з поўначы. Зімовы час будзе выбраны з-за балоцістай глебы на Палессі, у прыватнасці — у раёне Чарнобыльскай зоны адчужэння. Таксама наступ будзе з і так занятага расійскімі войскамі усходу Украіны і поўдня — з тэрыторыі Крыма. Даклад засноўваўся на спадарожнікавых здымках, перахопленых перамовах і звестках ад крыніц у палітычным кіраўніцтве РФ, Узброеных сілах і расійскай разведцы. За 3-4 дні расійскі спецназ павінен быў знайсці і скінуць Уладзіміра Зяленскага, забіўшы яго, калі спатрэбіцца, а таксама ўсталяваць марыянеткавы ўрад.

Па выніках даклада Байдэн прыняў рашэнне накіраваць кагосьці з амерыканскага кіраўніцтва ў Маскву, каб папярэдзіць аб наступствах такога ўварвання. Ужо на пачатку лістапада на перамовы ў сталіцу Расіі адправіўся дырэктар ЦРУ і былы пасол ЗША ў Маскве Уільям Бернс. У Маскве ў яго адбылася сустрэча з памочнікам Пуціна па замежнапалітычных пытаннях Юрыем Ушаковым. Пры размове па тэлефоне прысутнічаў і сам Пуцін. Ён зноў заявіў аб недапушчальнасці пашырэння НАТА. Па словах Бернса, Пуцін не адмаўляў планаў па ўварванні ва Украіну.

Таксама Бернс сустрэўся з сакратаром Рады Бяспекі Мікалаем Патрушавым, які, са слоў кіраўніка амерыканскага разведвальнага ведамства, быў нібыта здзіўлены інфармацыі аб будучым нападзе Расіі на Украіну. Пры гэтым ён дакладна паўтарыў словы Пуціна аб недапушчальнасці пашырэння НАТА, што яшчэ больш насцярожыла Бернса.

21 студзеня ў Жэневе прайшлі перамовы дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена і кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова, падчас якіх Блінкен, застаўшыся сам-насам з Лаўровым, спытаў: сапраўды галоўнай прэтэнзіяй Пуціна з'яўляецца пашырэнне НАТА ў краінах Усходняй Еўропы, ці ж на самай справе прэзідэнтам Расіі рухае «амаль рэлігійная вера ў тое, што Украіна заўсёды была часткай Расіі». Лаўроў пакінуў пытанне без адказу.

Характэрная сустрэча адбылася таксама 11 лютага — за 12 дзён да пачатку вайны. У Маскву паразмаўляць з кіраўніком Мінабароны Сяргеем Шайгу прыляцеў міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уолес. Апошні папярэдзіў Шайгу, што ў выпадку ўварвання ва Украіну Расія сутыкнецца з жорсткім супрацівам украінцаў. У адказ Шайгу заявіў: «Мая маці ўкраінка. Гэта ўсё частка адной краіны». На папярэджанне пра магутныя санкцыі кіраўнік расійскага Мінабароны сказаў: «Мы можам пакутаваць, як ніхто іншы».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
38
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
17
3
Сава/адказаць/
17.08.2022
Как то очень убедительно. Мы все знали. Может ещё скажут чем закончится?
0
Ну блин /адказаць/
17.08.2022
Путлер и Лука исчезнут.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930