Знайсці
17.08.2022 / 15:483РусŁacБел

Чэргі з легкавікоў на мяжы б'юць рэкорды. Колькі часу займае праезд?

Велізарныя чэргі з грузавікоў на межах ЕС і Беларусі зніклі прыблізна месяц таму, а вось чэргі з легкавікоў працягваюць расці. У пікавыя гадзіны на выезд з Беларусі чакаюць па некалькі сотняў легкавых аўто.

Польшча

Найбольш напружанай сітуацыя выглядае ў пункце пропуску «Бераставіца-Баброўнікі», там 16 жніўня паставілі рэкорд.

Па стане на 14 гадзін дня і на 20 гадзін вечара ў чарзе на выезд з краіны стаяла больш за 500 аўто. 

Фота: скрыншот з сайта gpk.gov.by

Людзі, якія часта ездзяць праз мяжу, ацэньваюць, што ў такой чарзе давядзецца правесці больш за суткі. Па іх словах, нават калі на граніцы збіраецца па 200-300 легкавікоў, перасячэнне займае ад 20 гадзін.

Для даведкі: прапускная здольнасць ПП «Бераставіца-Баброўнікі» складае 500 легкавікоў у суткі, але Дзяржпагранкамітэт рэгулярна падае звесткі пра тое, што польскі бок не выконвае свае абавязкі.

Апроч «Бераставіцы», дастаткова напружанай сітуцыя выглядае ў пункце пропуску «Брэст-Цярэспаль». Там цягам мінулых сутак у чарзе на выезд стаялі каля 200 легкавікоў. У адмысловых чатах падарожнікі дзяляцца інфармацыяй, што перасячэнне мяжы ў адзін бок праз гэты пункт у асобных выпадках займала больш за 30 гадзін. 

Літва

На літоўскім кірунку найбольшыя чэргі збіраюцца ў пунктах пропуску «Камены лог» і «Прывалка». 

Фота: скрыншот з сайта gpk.gov.by

Учора ў пікавыя гадзіны ў «Каменым лозе» налічвалася больш за 120 легкавікоў, а ў «Прывалцы» — больш за 100.

Латвія

На латвійскім кірунку чэргі з легкавікоў, як правіла, адсутнічаюць.

Чытайце таксама: 

За выезд за мяжу давядзецца плаціць больш, а забраніраваць месца ў чарзе стане немагчыма. Мяняюцца правілы перасячэння мяжы на аўто

На беларускіх межах амаль зніклі чэргі з грузавікоў. Чаму так адбываецца?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
7
Абуральна
4
17.08.2022
Нихто у Латвию чамусти не хоча))) Как то был в Латвии лет 5- 6 назад…жепа.. такой ес нам не нужон
17.08.2022
ром, Я быу у Латвii пазаучора. Чароуная прыгожая краiна.
3
Литва/адказаць/
17.08.2022
Легко ловится Ковид. Мне " повезло" , я поймал в такой ситуации
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930