Знайсці
17.08.2022 / 15:281РусŁacБел

Беларускія стваральнікі «Мазгабойні» будуць судзіцца з расійскімі акцыянерамі

Стваральнікі сеткі паб-квізаў «Мазгабойня», беларусы Аляксандр Ханін і Кацярына Максімава, а таксама іх расійскі калега Мікалай Цісенка, збіраюцца судзіцца з трыма расійскімі партнёрамі за вывад таварных знакаў і грошай з кіпрскай юрыдычнай асобы «Мазгабойні» Mozgo LTD, у кампанію «Квіз Мазгабойня» без іх згоды. Ханін, Максімава і Цісенка падалі іск у кіпрскі суд і патрабуюць пакрыць 1,9 млн еўра.

Судовае пасяджэнне прызначанае на 13 верасня, паведамляе Reform.by.

Ханін, які жыве цяпер у Варшаве, і Максімава, якая жыве ў Вільні, заснавалі «Мазгобойню» ў 2012 годзе, у 2014 годзе запусцілі першую франшызу, а да 2022 года франшызы дзейнічалі ў 275 гарадах.

Як сцвярджаюць Максімава і Ханін, з пачаткам пандэміі і закрыццём межаў яны апынуліся адрэзанымі ад расійскіх партнёраў: іх не інфармавалі пра зум-сустрэчы, не запрашалі на іх і паступова адхілілі ад прыняцця кіраўнічых рашэнняў, а гендырэктар перастаў дасылаць ім фінансавыя справаздачы з ліпеня 2020 года.

У сакавіку 2021 года Ханін вёў перамовы з патэнцыйным інвестарам, але расійскія партнёры ўбачылі ў гэтым жаданне Ханіна, Максімавай і Цісенкі выйсці з кампаніі і адмовіліся ад прапановы.

У ліпені таго ж года Максімава даведалася пра існаванне дамовы паміж кіпрскай Mozgo LTD і зарэгістраваным у Расіі ТАА «Квіз Мазгабойня», якая належыць астатнім тром акцыянерам. Па словах Максімавай, дамова была аб адчужэнні таварных знакаў, правоў на партал Mozgo.com і базы ведаў «Мазгабойні» з кіпрскай кампаніі на карысць расійскай. У лістападзе Максімава, Ханін і Цісенка падалі іск у кіпрскі суд, каб аспрэчыць здзелку, якую здзейснілі без іх ведама.

Трое расійскіх акцыянераў тым часам перайменавалі кампанію ў Ruda Games і прапануюць франчайзі перазаключаць дагаворы з новай юрасобай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
9
17.08.2022
Едьте у Беларусь… там вам зробять мазгабойню))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930