Знайсці
19.08.2022 / 08:16РусŁacБел

«Кіберпартызаны» паказалі «забароненыя віды КДБ» з дрона

Хакеры расказалі, як міліцэйскія дроны шпіёняць за беларусамі, і паказалі, як выглядае дворык КДБ з вышыні птушынага палёту.

Суполка беларускіх хакераў «Кіберпартызаны», што ўваходзіць у рух «Супраціў», апублікавала на Youtube аповед пра беспілотнікі сілавікоў.

Паводле хакераў, дроны сілавікоў лёталі вакол пратэставых раёнаў накшталт Новай Баравой і плошчы Перамен, шукалі ў вокнах бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама здымалі акцыі пратэсту. Але, паводле тэхнічнага эксперта, удзельнікаў пратэстаў з запісаў дронаў нельга апазнаць — хутчэй можна апазнаць з відэа вулічных камераў.

Комплекс будынкаў КДБ у Менску (злева знізу), від з дрона

Кадры з міліцэйскіх дронаў унікальныя тым, што на іх можна пабачыць «забароненыя віды» на будынак Камітэта дзяржаўнай бяспекі і дворык КДБ, адзначаюць хакеры. Але нагадваюць, што дроны ўжываюць і праціўнікі рэжыму — як група «Чорны бусел», якая ў канцы 2021 года пры дапамозе дрона ёмістасць з запальнай сумессю на вучэбны цэнтр унутраных войскаў у Валоўшчыне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930