Знайсці
19.08.2022 / 15:384РусŁacБел

У Мінску выбралі найлепшую лаўку. Але на ёй немагчыма сядзець

У Мінску завяршыўся конкурс на найлепшую лаўку. Сёлета першае месца дасталася Зелянбуду Цэнтральнага раёна, паведамляе the village.me.

Іх лавачка стаіць у зялёнай зоне на вуліцы Максіма Танка і ўяўляе з сябе своеасаблівы фларарыум: акварыум з кветкамі. Таксама ў лаўкі ёсць сонечная батарэя і USB-раз'ёмы. Яна з усіх бакоў шкляная: і сядзенне, і спінка, і частка, якая прымыкае да галёнак. Шкло мацуецца да масіўных металічных рыгеляў.

Вядома, што ў гарачае надвор'е шкло вельмі моцна награваецца — так што на лавачцы практычна немагчыма будзе сядзець, не рызыкуючы атрымаць апёк. Удзельная цеплаёмістасць дрэва прыкладна ў тры разы вышэйшая, чым цеплаёмістасць шкла — гэта значыць, шкло награваецца прыкладна ўтрая хутчэй за дрэва і гэтак жа павольна астывае. Таму лавачкі звычайна і робяць драўлянымі, каб на іх было камфортна сядзець.

Другое месца занялі адразу дзве лаўкі. Першая з іх —антывандальная лава Гаррамаўтадара Мінгарвыканкама ў паркавай зоне каля станцыі метро «Міхалова». Ля лавачкі таксама ёсць свой міні-садок з кветкамі.

Іншая — гіганцкая канструкцыя пад назвай «#любимуюнеотдают» ад «Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі» на алеі Народнага Адзінства.

«Бронзавых» прызёраў таксама два. Адзін — «Гатэль «Кантыненталь» з лавай-арэлямі ў садзе Гашкевіча. Другі — комплекс лавачак з кветкавымі кадкамі ад «Зелянбуда» Кастрычніцкага раёна на скрыжаванні вуліц Жукоўскага і Варанянскага.

Вось і астатнія ўдзельнікі конкурсу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
43
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
0
Моисей Пионтжовский/адказаць/
20.08.2022
Стеклянную лавочку чуть доработать и получится хороший музейный саркофаг для мощей Блаженного Александра.
0
Валянціна/адказаць/
23.08.2022
Моисей Пионтжовский, Блажного
0
Максим Дизайнер/адказаць/
24.08.2022
Яйки полковником жарить нормально. Как пел Павел Яцына из Красной плесени:"Яйца в сторону летят, на х мне они нужны". В стране, где токасириозные атнашения с первой секунды.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930