Знайсці
28.08.2022 / 10:0112РусŁacБел

Рэцэпт на выхадныя. Пудынг Евы — 200-гадовая брытанская страва

Першы вядомы рэцэпт пудынга Евы (Eve’s pudding) быў створаны ў 1824 годзе. Назва гэтага пірага адсылае да біблейскай Евы, што пачаставала Адама яблыкам, і ў гэтым пудынгу яблыкаў багата. А ў дадатак — смачнае бісквітнае цеста!

Фота: BBC Food

Каб прыгатаваць пудынг Евы, вам спатрэбіцца:

  • 2 вялікія яблыкі (агульнай вагой каля 500 грамаў)
  • сок паловы лімона
  • 95 грамаў масла
  • 2 сталовыя лыжкі цукру + 100 грамаў цукру для верхняга слоя
  • 100 грамаў мукі
  • 2 яйкі
  • сталовая лыжка гарачай вады
  • марожанае ці заварны крэм для сервіроўкі
  1. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў.
  2. Здыміце з яблыкаў скурку, дастаньце з іх сярэдзіну і парубіце яблыкі на тонкія долькі. Пакладзіце яблыкі ў рондаль, дадайце лімонны сок і 2 сталовыя лыжкі вады. Перамяшайце, накрыйце вечкам і тушыце яблыкі 5 хвілін, пакуль яны не памякчэюць.
  3. Дадайце 20 грамаў масла і 2 сталовыя лыжкі цукру, перамяшайце. Потым перанясіце сумесь у форму для выпякання (можна выкарыстоўваць некалькі асобных малых формаў). Адстаўце ў бок.
  4. Узбівайце разам 75 грамаў размякчонага масла і 100 грамаў цукру, пакуль сумесь не павялічыцца ў памеры і не стане лёгкай.
  5. Дадавайце ў сумесь муку (сталовымі лыжкамі) і яйкі па чарзе, асцярожна перамешвайце ў працэсе. У канцы таксама дадайце ў сумесь сталовую лыжку гарачай вады.
  6. Раскладзіце сумесь на яблыкі. Запякайце пудынг у духоўцы 30-35 хвілін ці пакуль яго верх не стане пышным і залатым. Падавайце з марожаным ці з заварным крэмам.

Рэцэпт на выхадныя: дорсэцкі яблычны пірог

Рэцэпт на выхадныя: паста карбанара

Рэцэпт на выхадныя: шакаладна-бананавыя французскія тосты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3
0
Пад жаночым абцасам дрэнны гаспадар без кандыцыянера на кухне/адказаць/
29.08.2022
хх, не трэба чапляцца, у кожную мову трапляюць словы іншамоўнага паходжання. Гэта з ідзіш, самае то. А вы павінны ведаць, што на Беларусі жыло шмат габрэяў (жыдоў). Пачытайце Змітрака Бядулі "Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі", столькі слоў у беларускую мову ад гэтага народа прыйшло.
0
Гаспадыня без работы/адказаць/
29.08.2022
Хвациць и камякау!Гэныя беларуския дармаеды и гэтага не заслужили. А тут каля печки пау дня стаяць трэба!Жэнщыны дастойны большева!
0
Гаспадыня мятлы ды анучы/адказаць/
29.08.2022
Пад жаночым абцасам дрэнны гаспадар без кандыцыянера на кухне, Вы памыляецеся. У беларускую жаргонную мову слова "цымус" увайшло ад назвы габрэйскага далікатэса "цымес", салодкай стравы. Сэнс "сама тое", кшталту "самы шакалад", як аналяг, для прыкладу.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930