Знайсці
25.08.2022 / 22:203РусŁacБел

І смех і грэх. Ніне Багінскай забаранілі гуляць у азартныя гульні

75-гадовай Ніне Багінскай забаранілі выязджаць з Беларусі, наведваць казіно, а таксама гуляць у азартныя гульні, паведамляюць праваабаронцы.

У судзе Першамайскага раёна Мінска адбыўся яшчэ адзін працэс у дачыненні да 75-гадовай актывісткі Ніны Багінскай па пытаннях забеспячэння выканання выканаўчага дакумента. У красавіку ёй прызначылі 1600 рублёў штрафу за тое, што яна выйшла са сцягам у цэнтр Мінска на Дзень Волі.

Штраф Багінская аплочваць не стала, таму ў дачыненні да яе былі накладзеныя абмежаванні — 8 жніўня намесніца старшыні аддзела прымусовага выканання Першамайскага раёна Мінска Саранчук забараніла Багінскай паляваць, кіраваць машынай і маламернымі судамі, а аператарам сувязі прадастаўляць актывістцы паслугі інтэрнэта, мабільнай сувязі і тэлебачання.

Але гэтага падалося мала, таму аддзел прымусовага выканання Першамайскага раёна Мінска звярнуўся ў суд. У выніку суддзя Вольга Чарніковіч забараніла актывістцы выязджаць з Беларусі, наведваць ігральныя установы, а таксама гуляць у азартныя гульні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Суддзя Дзi/адказаць/
25.08.2022
Усе гэтыя меры прымусовага выканання здек са здаровага сэнсу, улічывая тое, што спадарыня якой 75 год ані паляваць не пойдзе, ані ў казіно не ходзе. Таксама і кіраваць малымі і вялікімі чоўнамі ніколі не стане..... Зглузду з'ехалі абедзве дурніцы, што ў адделы прымусовага выканання, што ў раённым судзе Менску. Стыдоба і сорам выносіць такія бязглуздыя пастановы.
1
не ніна не багінская/адказаць/
26.08.2022
"прыкольна"... гэтая "навіна" з'явілася адначасова с рэкламкай хітрай адной, дзе мяне запрашаюць у казіно...
1
Цырк на дроце/адказаць/
26.08.2022
Усе правiльна, з флагам бегаць - гэта азартная гульня
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера