Знайсці
26.08.2022 / 18:373РусŁacБел

Ці трэба баяцца мікробаў у грамадскіх прыбіральнях?

Калі вы праводзіце шмат часу не дома, вам, хутчэй за ўсё, даводзіцца карыстацца грамадскімі прыбіральнямі. Як і ў любой грамадскай прасторы, у такіх месцах можа быць занадта шмат мікробаў. Але наколькі высокая рызыка падхапіць хваробу ў грамадскай прыбіральні?

Фота: pixabay.com

Навукоўцы кажуць, што наведванне такой прыбіральні сапраўды можа несці рызыку для здароўя. Тое, наколькі гэтая рызыка вялікая, залежыць ад розных фактараў, у тым ліку ад таго, наколькі часта ў памяшканні прыбіраюць і праветрываюць. Але наведвальнікі прыбіральні таксама могуць прыняць меры, каб абараніць сябе ад мікробаў, піша New York Post.

У прыбіральнях офісаў, самалётаў і круізных лайнераў даследчыкі знаходзілі норавірус, у туалетах інтэрнатаў — сальманелу, а ў прыбіральнях у пачатковай школе — гепатыт А. І гэта не адзіныя мікробы і вірусныя часцінкі, якія вучоныя здолелі выявіць у грамадскіх прыбіральнях.

Большасць з іх трапляе на паверхні ў прыбіральні праз унітаз, бо фекаліі і мача якраз могуць змяшчаць усе гэтыя патагены. Пасля змыву ў туалеце яны рассейваюцца навокал у выглядзе аэразольнага слупа (туалетнага шлейфа, як яго называюць), які можа дасягаць вышыні паўтара метра і заставацца ў паветры на працягу больш чым гадзіны. Потым гэты слуп асядзе на паверхнях прыбіральні.

Але калі на вашу скуру проста трапяць такія мікробы, у тым ліку і з паверхні ўнітаза, вы не абавязкова захварэеце, бо інфекцыі, якія пераносяць гэтыя патагены, так проста не перадаюцца. Выключэнне — інфекцыі скуры, асабліва тыя, што выклікае метыцылін — устойлівы залацісты стафілакок. Хвароба, да якой ён прыводзіць, цяжка паддаецца лячэнню.

Метыцылін-устойлівы залацісты стафілакок выяўлялі ў грамадскіх прыбіральнях, вядома, што ён можа перадавацца праз скуру, але не ўсе эксперты згодныя з тым, што ў грамадскай прыбіральні гэты патаген надта небяспечны. Калі працерці антыбактэрыяльнай сурвэткай сядзенне ўнітаза перад карыстаннем, гэта дакладна павінна мінімізаваць рызыку хваробы. І яшчэ: гэты від стафілакоку знаходзілі і ў шматлікіх іншых грамадскіх месцах, напрыклад, на кнопках ліфтоў і банкаматаў.

Мыла, папяровы ручнік і антысептык

Не трэба надта спадзявацца, што накладкі на ўнітаз абароняць вас ад мікробаў, бо, калі яны не аднаразовыя, яны могуць быць забруджаныя іншымі людзьмі. Ці лепш у такім выпадку навіснуць над сядзеннем унітаза, каб пазбегнуць непасрэднага кантакта з ім? Калі можаце, то так, але варта быць акуратным, каб не нарабіць навокал яшчэ больш непарадку і не павялічыць рызыку для іншых.

Больш важна тое, як вы мыеце рукі пасля прыбіральні. Эфект туалетнага шлейфа і выкарыстанне сушылак для рук спрыяюць таму, каб патагены распаўсюджваліся на розных паверхнях у ванным пакоі. Калі вы дакраняцеся да гэтых паверхняў, а потым да ўласнага рота, патагены з высокай верагоднасцю трапяць у ваш арганізм.

Эфектыўная схема мыцця рук выглядае так: змочваем рукі чыстай вадой, расціраем на іх мыла на працягу не менш чым 20 секунд, змываем мыла і выціраем рукі. Але ж большасць людзей мыюць рукі недастаткова доўга, ды і не ва ўсіх прыбіральнях ёсць мыла і папяровыя ручнікі. У маленькіх прыбіральнях, напрыклад, у самалёце, можа быць праблемай добра вымыць рукі ды яшчэ і не дакрануцца ні да якіх паверхняў пасля гэтага. Таму пасля мыцця рук варта скарыстацца антысептыкам.

Калі вы прыходзіце ў грамадскую прыбіральню з сумкай ці кашальком, не кладзіце іх на падлогу, бо гэта — адно з самых брудных месцаў у прыбіральні. Трымайце тэлефон як мага далей, каб не забрудзіць яго, і старайцеся як мага менш дакранацца да розных паверхняў. Таксама не забудзьце закрыць накрыўку ўнітаза перад тым, як змываць, бо гэта значна знізіць памер туалетнага шлейфу.

І не хвалюйцеся, што ў грамадскай прыбіральні можна падхапіць нейкія палавыя інфекцыі. Такая магчымасць існуе, але ж яна занадта неверагодная, каб яе ўлічваць. Патагены, якія выклікаюць хваробы накшталт ганарэі ці хламідыёзу, доўга не жывуць на паверхнях, і каб хвароба ўзнікла, яны павінны трапіць у палавыя органы.

Як не заразіцца каварным хелікабактарам

Гастрыт: як пазбегнуць сезоннага абвастрэння

Кароў у Германіі вучаць хадзіць у туалет: гэта дапаможа знізіць парніковы эфект

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
мила моя мила/адказаць/
26.08.2022
а што думае пра гэта Доктар, які не мыўся з мылам пяць гадоў ?
0
дочка Макса Дизайнера/адказаць/
26.08.2022
на фота гляджу...
гульня света і цені на фота цікавая...

а казаў жа нехта неяк пра пясочны гадзіннік..)
0
прыбіральшчыца баба Шура з чашкай чая/адказаць/
26.08.2022
баіцеся? сцаць у грамадскай прыбіральні?
дык не хадзіця.
цярпіця.
і сцыця дома.
мне менш работы будзя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера