Знайсці
08.09.2022 / 15:34РусŁacБел

Эрдаган: Збожжа з Украіны сыходзіць у багатыя краіны

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган згодны з Пуціным, што збожжа з Украіны «сыходзіць у багатыя краіны, а не ў бедныя».

«На жаль, збожжа, якое паступае ў збожжавых грузах, ідзе ў багатыя краіны, а не ў бедныя», — заявіў прэзідэнт Эрдаган на прэс-канферэнцыі ў Харватыі.

«Пакуль санкцыі супраць Расіі працягваюцца, спадара Пуціна турбуе той факт, што пастаўкі збожжа адбываюцца ў краіны, якія ўводзяць гэтыя санкцыі», — адзначыў турэцкі прэзідэнт.

З яго слоў, ён мае намер абмеркаваць гэтую тэму з Пуціным у Самаркандзе. «Мы спадзяваемся пачаць пастаўкі з Расіі», — дадаў Эрдаган.

Раней Пуцін заявіў, што толькі 2 з 87 караблёў, якія выйшлі з украінскіх партоў, былі загружаныя ў адпаведнасці з Сусветнай харчовай праграмай ААН, якая прадугледжвае дапамогу найбяднейшым краінам.

Ён назваў збожжавае пагадненне ашуканствам і заявіў, што хоча абмежаваць доступ украінскага збожжа на рынкі.

Украінскія ўлады настойваюць, што большая частка збожжа адпраўляецца ў парты Азіі і Афрыкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031