Знайсці
08.09.2022 / 16:36РусŁacБел

Парушыў ПДР у Беларусі — заплаціш у Расіі

Міністры ўнутраных спраў Беларусі і Расіі падпісалі пагадненне аб узаемным прызнанні штрафаў за парушэнне ПДР. Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага МУС.

У ведамстве адзначылі, што дакумент прадугледжвае ўзаемнае прызнанне па ўсіх парушэннях у галіне бяспекі руху, у тым ліку зафіксаваных з выкарыстаннем спецыяльных тэхнічных сродкаў з функцыяй фотафіксацыі. Таксама пагадненне прадугледжвае абмен звесткамі па электронных каналах сувязі.

У МУС удакладнілі, што вынесеная на тэрыторыі Беларусі ў дачыненні да расійскага грамадзяніна пастанова будзе мець юрыдычную сілу і на тэрыторыі РФ.

«Пры гэтым, калі ў Беларусі штраф не будзе аплачаны, то ён можа быць прымусова спагнаны ў Расіі на падставе адпаведнага запыту. Пры гэтым спагнаны штраф паступіць у бюджэт краіны-суседкі», — падкрэслілі там.

Такі ж парадак будзе ўжывацца і ў дачыненні да ўладальнікаў транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Беларусі. Штраф, неаплачаны беларусам у Расіі, можа быць прымусова спагнаны ў Беларусі і залічаны ў яе бюджэт.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031