Знайсці
08.09.2022 / 19:211РусŁacБел

NASA запусціла сэрвіс, які паказвае мінулае і будучыню Сонечнай сістэмы

Гаворка ідзе пра інтэрактыўную карту для даследавання планет, Месяца, астэроідаў і камет — з 1949 па 2050 год. Ёсць і «рэжым тэлескопа», які дазваляе «прызямліцца» на любую планету і ўбачыць начное неба з яе паверхні. Пагуляцца з картай можа любы ахвотны.

Таксама з дапамогай карты можна назіраць, як праходзяць касмічныя місіі і рухаюцца аб'екты. Напрыклад, адсачыць шлях зонда «Вояджэр» з 1977 года і вывучыць, як апарат збліжаўся з Юпітэрам, Сатурнам, Уранам і Нептунам.

Акрамя таго, на карце прадстаўлены экзапланеты, якія знаходзяцца на адлегласці аж да 3 000 светлавых гадоў ад зямлі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Нирал/адказаць/
08.09.2022
Лухта.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера