Знайсці
11.09.2022 / 09:5612РусŁacБел

Як цяпер выглядае знутры «экс-Кэмпінскі» каля мінскага цырка

Чатыры будынкі на праспекце Незалежнасці побач з цыркам планавалі выкарыстаць як гасцінічны комплекс. Усе работы павінны былі завяршыць да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года. Але нешта пайшло не так. У 2016-м «Кемпінскі» выкупіў Сбер Банк. Нядаўна там скончыўся рамонт і адкрыўся офіс. Як ён выглядае знутры, паказвае Мyfin.by.

Фота тут і далей: Сбер Банк

«Мы атрымалі «голы» фасад з вокнамі». У якім стане будынак перайшоў да банка

Што тут было ў 2016 годзе, калі банк толькі выкупіў будынак?

«Мы атрымалі «голы» фасад з вокнамі. Нязручнасцяў было вельмі шмат: у падвалах з-за волкасці пахла як побач з пазелянелымі рэкамі, пакоі былі больш прыстасаваныя пад гатэль, гэта значыць, амаль у кожным — свая прыбіральня і душавая, што таксама не вельмі добра для офіснага памяшкання. Плюс памер гасцінічнага нумара адрозніваецца ад стандартаў офісных кабінетаў, таму прыйшлося зносіць сцены і ўсё перарабляць», — распавядае прадстаўнік забудоўшчыка Канстанцін.

Самай вялікай праблемай аказалася падтапленне будынка. Работнікі распавялі, што на ліквідацыю непрыемнага паху і волкасці ў падвальных памяшканнях і на падземнай паркоўцы (займае 2 паверхі) спатрэбілася амаль два гады. Праблему з праводкай і ўладкаваннем офісаў вырашылі з дапамогай фальшывых падлог.

«Фальшывыя падлогі робяць офіс вельмі мабільным. Напрыклад, калі спатрэбіцца перастаноўка, то можна падняць невялікі ўчастак падлогі, пракласці дадатковыя кабелі, паставіць новыя разеткі і закрыць падлогавае пакрыццё», — кажа Канстанцін.

Трэнажоры ў калідорах і шкляныя офісы: у колькі абышоўся рамонт

Актыўная фаза рамонту прыйшлася на 2019-2021 гады, калі з-за COVID-19 ва ўсім свеце пачаліся праблемы з пастаўкамі будматэрыялаў.

«Мы думалі, нас гэта моцна закране, але якое ж было здзіўленне, калі ў дызайн-праекце ад замежных заказчыкаў 70% мэблі аказалася беларускай. Гэта дапамагло скараціць выдаткі на рамонт і час на транспарціроўку матэрыялаў. Магу сказаць, што беларуская мэбля выглядае не горш за замежную», — каментуе прадстаўнік забудоўшчыка.

Цяпер усе паверхі, акрамя дзявятага, нагадваюць open space: 2 кухні на паверх, распранальні, прыбіральні, пакой адпачынку, некалькі перамоўных і парачка трэнажораў у калідорах. На 9-м паверсе размяшчаюцца па перыметры кабінеты кіраўніцтва. Усе офісы топ-менеджменту шкляныя.

Назваць канкрэтны кошт рамонту прадстаўнікі банка паабяцалі бліжэй да лістапада, а пакуль пракаментавалі ў агульных рысах.

«Можна сказаць, што гэты рамонт абышоўся ў некалькі дзясяткаў мільёнаў беларускіх рублёў», — удакладняе старшыня кіравання банка Ігар Мяркулаў.

Як банк плануе адбіць укладанні

Па словах Мяркулава, у банка ёсць план, які дапаможа акупіць выдаткі на рамонт. Паводле ацэнак, першыя даходы прынясе не арэнда офісаў, а арэнда памяшканняў пад крамы і кафэ ў двух будынках комплексу на набярэжнай ракі Свіслач.

«Мяркуем, што на памяшканні на беразе ракі з відам на парк, ды яшчэ і ў самым цэнтры Мінска, павінна быць шмат жадаючых. Бліжэй да лістапада мы правядзём маніторынг рынкавых цэн і адкрыем запіс на арэнду», — ацэньвае перспектывы прадстаўнік забудоўшчыка.

Цяпер унутранае аздабленне гатовае толькі ў галоўным офісе. Тры астатнія будынкі пакуль у чарнавым рамонце. Унутры пракладзеныя такія ж фальшывыя падлогі, як і ў галоўным офісе, а вось балконы ўжо прыдатныя для кактэйльных вечарынак на тэрасах. Таксама дадатковы прыбытак банку прынясе і адмова ад ранейшага офісу на вуліцы Мулявіна.

Плануецца, што на пачатку лістапада афіцыйна будуць здадзеныя ўсе 4 будынкі і цалкам скончанае ўладкаванне прылеглых тэрыторый.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
10
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
11
Абуральна
11
0
Valadzimir/адказаць/
12.09.2022
Яшчэ адно аналагічнае архітэктурнае мярзоцьце у пойме Сьвіслачы зараз будуецца на месцы зьнесенага будынку ВДНГ.
0
Железный Дровосек /адказаць/
12.09.2022
хх В каком месте оно «вписалось»? Я выше упомянул, что оно (здание)именно разрушило обзор долины реки в излучине,раньше вся долина «открывалась изумленному взору путешественника», теперь она заблокирована именно по причине неумения вписать архитектурную форму в биотоп. Джек Блэк Эта гидростанция в стиле неоготики была почти игрушечной,она не работала,но по сути она уже стала музеем,хотя бы потому,что эта была первая гидростанция Минска. И вот она-то как раз идеально выписывалась в ландшафт.
1
Максим Дизайнер/адказаць/
13.09.2022
Запах подгоревших кирпичей веет от всех комментов. Прекрасный комплекс. Колхозники в ярости, что центр города не похож на их родные места, как было до Кемпински.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера