H&M усё ж сыходзіць з Беларусі. Крамы адчыняць, каб распрадаць тавар
Шведская сетка крам адзення H&M Group H&M усё ж сыходзіць з Беларусі. Аб гэтым парталу Onliner паведамілі ў прэс-службе рытэйлера. Днямі з'явілася інфармацыя, што беларускія крамы H&M зноў адчыняцца 19 верасня.
«Мы часова зноў адчынім нашы тры крамы для продажу астаткаў тавараў і будзем трымаць іх адчыненымі на працягу абмежаванага перыяду часу», — сказалі прадстаўнікі H&M.
H&M Group прыняла рашэнне спыніць бізнэс у Расіі пасля пачатку вайны. Праца кампаніі ў РФ была спыненая 2 сакавіка пасля нападу Расіі на Украіну. Тады ж прыпынілі сваю працу крамы сеткі ў Беларусі.
У Беларусі тры крамы H&M. Два ў Мінску — у ГЗЦ Palazzo і Galleria Minsk і адзін у Гродне — у ГЗЦ Triniti.






Каментары
14
За дакладнасьць !/адказаць17.09.2022
Гора-та якое !
10
Максим Дизайнер/адказаць20.09.2022
Заберите, пожалуйста, с сбой еще New Balance, МсDonalds, KFC, Boorger King, Coca Cola, всех этих барыг, торгующих Nike и Adidas по цене в 2 раза выше, чем там, где зарплаты в 4 раза выше.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Сахашчык выконвае баявыя задачы на данецкім кірунку
 31
Чым адметныя самалёты F-18, якія атрымае Украіна
 9
«А калі ўжо і нас забудуць, як 1996-ы ці 2010-ы?»
 8
Патрыярху Кірылу закрылі дарогу ў Эстонію
 4
Разборкі экс-сілавікоў / Акула з’ела расіяніна / Лукашэнка радуе Пуціна ў Сочы. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 9 чэрвеня
Пуцін расказаў аб пачатку контрнаступлення УСУ і заявіў, што «ўсе спробы праваліліся»
 1
«Не бачыла ніводнага доказу, ніводнага дакумента аб нейкіх злачынствах». Ціханоўская выказалася пра канфлікт у «Байполе»
 7
У Магілёве жанчына правезла на капоце былога мужа ВІДЭА
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера