Знайсці
23.09.2022 / 16:25РусŁacБел

Збіраюць подпісы за беларусізацыю Instagram

На сайце Change.org збіраюць подпісы за тое, каб дадаць беларускую мову ў Instagram.

«Просім дадаць беларускую моўную версію ў Instagram, каб даць магчымасць беларусам карыстацца праграмай на роднай мове, — піша ў сваім звароце аўтар ініцыятывы Алесь Пінчук. — На гэты момант беларусы не маюць магчымасці карыстацца адной з найпапулярнейшых праграм у свеце. Такім спосабам многія выбіраюць няродную мову, што стварае няроўнасць паводле моўнай прыкметы».

«Ініцыятар петыцыі і шэраг ахвотнікаў гатовыя дапамагчы ў перакладзе, калі дадуць нам такую магчымасць», — адзначае аўтар петыцыі.

Петыцыю падпісалі ўжо каля 5400 чалавек, а сабраць трэба як найменей 10 тысяч подпісаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера