Знайсці
26.09.2022 / 07:54РусŁacБел

«Пуцін не пасылае на вайну сваіх дзяцей. Змагайцеся, каб на смерць не адправілі вашых»: Зяленскі пракаментаваў пратэсты ў Дагестане

Прэзідэнт Украіны частку свайго традыцыйнага вечаровага звароту запісаў на рускай мове, звярнуўшыся да расіянаў.

«Мы бачым, што людзі, у прыватнасці, у Дагестане, пачалі змагацца за сваё жыццё. Мы бачым, што яны пачынаюць разумець, што гэта пытанне пра жыццё, пра іх жыцці. Навошта іх мужам, братам, сынам гінуць на гэтай вайне? На вайне, якой хоча адзін чалавек. На вайне супраць нашага народа, на нашай зямлі. Ён жа не пасылае на вайну сваіх дзяцей. Змагайцеся за тое, каб не адправілі на смерць вашых дзяцей. Усіх, каго могуць забраць пад гэтую злачынную расійскую мабілізацыю.

Бо калі вы прыйдзеце забіраць жыцці нашых дзяцей, я вам скажу як бацька: мы вас жывымі ўжо не адпусцім».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930