Знайсці
26.09.2022 / 10:062РусŁacБел

Прыгожын пацвердзіў сваё дачыненне да «ПВК Вагнера» і распавёў пра яе стварэнне ў 2014 годзе

Бізнэсовец Яўген Прыгожын, якога называюць «кухарам Пуціна», распавёў, што «прыватная вайсковая кампанія Вагнера» была створаная ім вясной 2014 года, «калі пачаўся генацыд расійскага насельніцтва Данбаса».

Яго заява апублікаваная прэс-службай кампаніі «Канкорд» у адказ на запыт рэдакцыі выдання «Блокнот», якая ўдакладняе, чаму Прыгожын перастаў хаваць сваё дачыненне да ПВК.

Са слоў Прыгожына, у 2014 годзе ён, «як і многія іншыя бізнэсоўцы», ездзіў на палігоны, дзе збіраліся «казачкі», і спрабаваў набраць групу, якая «паедзе і абароніць расіян». Аднак зразумеўшы, што гэтыя людзі яму не падыходзяць, ён заняўся гэтым сам.

«Сам пачысціў старую зброю, сам разабраўся з бронекамізэлькамі і знайшоў спецыялістаў, якія змаглі мне ў гэтым дапамагчы. З гэтага моманту, 1 мая 2014 года, і нарадзілася група патрыётаў, якая ў пазней набыла назву БТГ «Вагнер», — цытуе прэс-служба Прыгожына.

Прыгожын заявіў, што толькі дзякуючы адвазе і мужнасці набраных ім байцоў стала магчымае «вызваленне» Луганскага аэрапорта і многіх іншых тэрыторый, «а таксама карэнным чынам змяніўся лёс ЛНР і ДНР».

«Я доўгі час сыходзіў ад удараў мноства праціўнікаў з адной галоўнай мэтай — каб не падставіць гэтых хлопцаў, якія з'яўляюцца асновай рускага патрыятызму. А атрымліваў перамогу з гэтай нагоды ў шматлікіх судах, у тым ліку за мяжой, таму што ў любой справе заўсёды павінна быць месца спорту і матчы трэба выйграваць на полі праціўніка», — дадаў Прыгожын.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10
1
Лідкін боршч /адказаць/
26.09.2022
Што ты верзеш? Што за цуд у ДНР/ЛНР, што ў іх зьмяніўся лёс? Знішчылі насельніцтва, ды разбурылі гарады, вёскі. Думаў, што ж.ды толькі красьці з бюджэту могуць, а яны, скраўшы, наймітаў-забойцаў за гэтыя грошы ўладкоўваць на "працу".
1
Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся /адказаць/
26.09.2022
Тры геройскія зоркі, дзве ад ДНР і ЛНР, а вось за што героя Расеі далі, няўжо кашу з тапара зварыў ды гаспадара накарміў?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930