Знайсці
27.09.2022 / 17:121РусŁacБел

Урад запланаваў на наступны год рост беларускага ВУП на 3,8%

Урад Беларусі ў 2023 годзе запланаваў рост валавога ўнутранага прадукту на 3,8%. Пра гэта заявіў яго кіраўнік Раман Галоўчанка падчас прэзідыуму Саўміна, на якім абмяркоўваліся праекты сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі і бюджэту на наступны год.

Як было адзначана, паскорыць рост ВУП улады хочуць за кошт прыросту інвестыцый.

«Задача няпростая, асабліва ва ўмовах санкцыйнага «беспредела», разбураных эканамічных сувязяў, разбалансавання і перабудовы рынку. Для яе вырашэння патрабуецца напружанне па ўсёй сістэме», — сказаў Галоўчанка.

Ён адзначыў, што прырост прамысловай вытворчасці на 2,4% павінен забяспечыць выхад на максімальныя аб'ёмы выпуску прадукцыі за апошнія 10 гадоў. «З улікам планаванага нарошчвання інвестыцый да ўзроўню 20% да ВУП усё павінна быць раскладзена па палічках: праекты, адказныя, крыніцы фінансавання», — падкрэсліў Галоўчанка.

Варта адзначыць, што прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця на гэты год прадугледжаны рост ВУП на 2,9%, але пакуль назіраецца толькі скарачэнне. Па выніках васьмі месяцаў валавы ўнутраны прадукт знізіўся на 4,9%, прамысловая вытворчасць упала на 6,6%, а інвестыцыі ў асноўны капітал абваліліся на 18,5%. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Лакей/адказаць/
27.09.2022
а сыход лукавага ён таксама запланаваў?))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031