Знайсці
27.09.2022 / 20:333РусŁacБел

Следам за старадаўнім мячом на дне Дзвіны ў Полацку знайшлі яшчэ і якар

Полацкі ратавальнік Аляксандр Брыль, аматар падводнай рыбалкі, нядаўна знайшоў на дне Дзвіны на глыбіні каля трох метраў старадаўні меч, які перадаў у Полацкі гісторыка-культурны запаведнік. Раённы вертыкальшчык Ігар Марковіч падчас прэзентацыі прапанаваў больш старанна даследаваць дно ракі на прадмет цікавых знаходак, і пры дапамозе спецтэхнікі нешта там сапраўды знайшлі, піша сайт gorod214.by.

Пры дапамозе спецтэхнікі ратавальнікі выцягнулі з Дзвіны вялікі якар. Яго, як патлумачыла дырэктар запаведніка Марына Чарнышова, пакуль аформяць на часовае захоўванне, а рэстаўратары тым часам зоймуцца вывучэннем прадмета.

«Ёсць ідэі для выкарыстання якара ў афармленні набярэжнай. І гэта сімвалічна: на працягу некалькіх стагоддзяў Полацк заслужана з'яўляўся адным з галоўных цэнтраў знакамітага воднага гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі». Упэўнены, што чарговая знаходка зойме годнае месца», — напісаў у інстаграме Ігар Марковіч. 

Да якога часу адносіцца знаходка, пакуль не паведамляецца. У каментарах да паста вертыкальшчыка хтосьці ўспомніў, што ў 70-х гадах якар нібыта стаяў побач са старым помнікам вызваліцелям Полацка.

Чытайце таксама:

У Полацкім раёне пажарны выцягнуў з Дзвіны старадаўні меч

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Анкер/адказаць
27.09.2022
Гэта не старадаўні якар.
0
РыБа/адказаць
27.09.2022
мда... у Свіслачы сталічнай такія пэўна не водзяцца... (якары)
0
Беня/адказаць
28.09.2022
Лучше бы нашли место расстрелов восьмой внутренней тюрьмы НКВД.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930