Знайсці
28.09.2022 / 15:0913РусŁacБел

«Мы павінны ўмацоўваць адносіны з сябрамі». Лукашэнка насамрэч у самаабвешчанай рэспубліцы Абхазія

Агенцтва «Апсныпрэс» пацвердзіла візіт Аляксандра Лукашэнкі ў самаабвешчаную рэспубліку Абхазія, яно ж апублікавала фота з сустрэчы Лукашэнкі з абхазскім прарасійскім кіраўніком Асланам Бжаніяй. Візіт Лукашэнкі ў самаабвешчаную рэспубліку можа мець наступствам разрыў адносін з Грузіяй. 

Фота з сустрэчы. На ім таксама відаць Віктара Шэймана

«На павестцы — пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, аналіз міжнароднай сітуацыі, бягучых выклікаў і пагроз», — піша выданне.

Па словах Лукашэнкі, яго прыезд у Абхазію не звязаны з нейкай асаблівай сітуацыяй, перадае выданне.

«У нас нармальная сітуацыя. Мы не пакутуем на ніякую геапалітыку. Мы проста, як і вы, мірны, добры, працавіты народ і хочам жыць у згодзе. А эканоміка, гандлёва-эканамічныя сувязі павінны стаць падмуркам нашых адносін. Іншага не дадзена», — адзначыў Лукашэнка.

Ён прапанаваў абмеркаваць тое, як жыць далей, і як умацоўваць адносіны.

«Я чалавек дасведчаны, шмат гадоў у палітыцы. Пагаворым, падумаем, як жыць далей. Галоўнае, каб народ тут жыў годна, таму што гэта райскі куток зямлі, а людзі тут святыя. Я гэта памятаю яшчэ з савецкіх часоў, калі тут бываў. Таму мы хочам наладзіць не проста мост дружбы, а вельмі сур'ёзныя адносіны», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што Беларусь і Расія ўзгадняюць свае дзеянні.

«Расія гатовая падставіць сваё плячо. Напэўна, настаў час. Мы сёння як ніколі ўбачылі, якім стаў свет. Нам спакойна жыць не дадуць. Таму мы павінны ўмацоўваць адносіны з сябрамі», — сказаў ён.

Аслан Бжанія пагадзіўся, што сітуацыя ў свеце вельмі складаная.

«Мы ўважліва адсочваем падзеі, якія адбываюцца ў свеце. Кожнага грамадзяніна Абхазіі гэта хвалюе. Вы, напэўна, ведаеце пра тое, што нашы грамадзяне ваююць на Данбасе. Ёсць, на жаль, і загінулыя грамадзяне Абхазіі», — сказаў Бжанія.

Далей сустрэча працягнулася за зачыненымі дзвярыма.

Напярэдадні СМІ паведамілі, што ў Абхазію з неафіцыйным візітам прыбыў Аляксандр Лукашэнка. Аднак афіцыйных пацвярджэнняў не было.

26 верасня Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Сочы з працоўным візітам да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Наступныя два дні ніякіх навін пра яго візіт не было. Прэс-сакратар Крамля Пяскоў сказаў, што нібыта сустрэча Пуціна і Лукашэнкі працягваецца.

Візіт Лукашэнкі ў самаабвешчаную рэспубліку можа мець наступствам разрыў адносін з Грузіяй.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
17
Ха-ха
12
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
33
1
антисвета/адказаць/
28.09.2022
Мінак, ну. таксама адразу звярнула ўвагу на антывеліч і антывелічыню памяшкання... так і карцела сказаць - нейкая сходка на хате блатной
0
Селядзец/адказаць/
29.09.2022
Шкілёнда, у хінкальні на Кірава (пры былой падкове) хінкалі 2 р. штука. Раней там іншая ўстанова месьцілася, дзе й наша страва была ў прапанове.
0
беляш с вокзала: горячая, сочная и опасная/адказаць/
29.09.2022
зноў кэпт ціха сам з сабою вядзе бяседу...

які дурань будзе ў раёне вакзала хінкалі (беляшы і т.п.) есці?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930