Знайсці
28.09.2022 / 16:23РусŁacБел

Галоўнага рэдактара «Бобруйского курьера» асудзілі другі раз

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, 27 верасня адбыўся другі суд над галоўным рэдактарам незалежнага інтэрнэт-выдання «Бобруйский курьер» Анатолем Санаценкам. Гэтым разам яму прысудзілі 14 сутак адміністрацыйнага арышту.

Анатоль Санаценка мусіў учора, 27 верасня, выйсці на волю, аднак яго зноў арыштавалі.

Гэтым разам прысуд — 14 сутак.

Справу, як і ў першы раз, разглядала суддзя суда Бабруйскага раёна і г. Бабруйска Ганна Асіпенка. Спадару Анатолю не дазволілі скарыстацца паслугамі адваката.

Таксама БАЖу стала вядома, што ў затрыманага правялі ператрус і забралі ўсю тэхніку. Ёсць інфармацыя пра ператрусы і допыты і ў журналістаў «БК».

Пра затрыманне галоўнага рэдактара «Бобруйского курьера» і арышт яго на 15 сутак стала вядома 16 верасня. Паводле непацверджанай інфармацыі, меркавалася, што затрымалі Санаценку 15 верасня. Але, калі зыходзіць з новых звестак, што журналіст мусіў выйсці на волю 27-га чысла, атрымліваецца, што, хутчэй за ўсё, за кратамі Анатоль Санаценка — з 12 верасня.

Інфармацыі пра тое, за што галоўнага рэдактара бабруйскага выдання двойчы судзілі, па-ранейшаму няма.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930