Знайсці
28.09.2022 / 23:30РусŁacБел

Першая беларуская анлайн-школа ва Украіне запрашае на дадатковыя ўрокі па беларускай праграме

З кастрычніка ў Першай беларускай анлайн-школе ва Украіне па суботах распачнуцца дадатковыя ўрокі па беларускай школьнай праграме. Урокі разлічаныя на тых, хто вучыцца ў іншых школах, але не хоча губляць сваю мову і сваю гісторыю. Далучыцца можна з любой кропкі свету.

На дадатковых уроках будуць вывучаць беларускую мову і літаратуру, гісторыю Беларусі, культуру і мастацтва Беларусі, рускую мову і літаратуру. Таксама будуць праводзіцца ўрокі Дабрыні з Маляванычам (з акцёрам Аляксандрам Ждановічам). 

Папярэдні запіс можна здзейсніць па кантактах тут альбо наўпрост @Anastasiyanaka.

Першая анлайн-школа ва Украіне працуе з кастрычніка 2020 года. Ідэя яе стварэння ўзнікла ў акторкі і спявачкі Анастасіі Шпакоўскай, якая ў канцы жніўня 2020 года была вымушаная з дзецьмі з’ехаць з Беларусі.

Школа ўжо працуе два гады і выдала 13 атэстатаў дзяржаўнага ўзору Украіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930