На мяжы Беларусі і Украіны правялі чарговы расійска-ўкраінскі абмен ваеннапалоннымі
Пра чарговы абмен ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расіяй паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.
Фота: t.me/ermaka2022
Ва Украіну вярнуліся шэсць чалавек — чацвёра марскіх пехацінцаў (афіцэры Аляксей Булахаў і Мікола Кастэнка, салдаты Людміла Герасіменка і Іван Земляны) і двое цывільных (Вікторыя Андруша і Яна Майбарада).
Вайскоўцы ўдзельнічалі ў баях за Марыупаль. Майбараду расіяне затрымалі з-за фота іх тэхнікі на тэрыторыі Чарнобыльскай зоны, якія знайшлі ў яе тэлефоне. Падобная сітуацыя была і з Андрушай, якая перадавала здымкі ўкраінскім вайскоўцам. Затрымалі яе 27 сакавіка, а пасля вывезлі ў Расію, утрымлівалі ў Курскім СІЗА.
Абмен адбыўся ў Чарнігаўскай вобласці, на мяжы з Беларуссю. Менавіта там тыдзень таму ў выніку абмену ва Украіну перайшлі больш за 200 украінскіх вайскоўцаў, а сярод іх і байцы палка «Азоў».






а прыкольна там 3 завалена...
блін. нешта я не тыя дэталі ўвагу звяртаю на фота... "дызайнерка" хрэнава