Знайсці
17.10.2022 / 09:571РусŁacБел

Навукова абгрунтаваныя стратэгіі, якія сапраўды дапамогуць вам есці менш

Усе мы ведаем, што трэба есці здаровую і карысную ежу. Праблема ў тым, што большасці з нас цяжка прытрымлівацца гэтага. Многія стратэгіі правільнага харчавання то правільныя, але трымацца іх у рэчаіснасці нерэальна. А вось некаторыя нечаканыя метады, якія павінны спрацаваць.

Фота: Pixabay

Як піша The Wall Street Journal, па стане на 2017—2018 гады тры чвэрці дарослых жыхароў ЗША мелі лішнюю вагу. Навукоўцы адзначаюць, што падчас пандэміі людзі яшчэ больш набралі вагу. Тое самае назіраецца і ў Беларусі.

Даследчыкі імкнуцца зразумець, што можа падштурхнуць чалавека да выбару больш здаровай ежы. Яны спрабуюць вызначыць простыя правілы, выкананне якіх дазволіла б нам жыць здаравей.

Дактары і навукоўцы ў цэлым згодныя, што здаровая дыета павінна ўключаць шмат гародніны, садавіны, цэльнага збожжа, нятлустага мяса і рыбы. У той жа час як мага меней у рацыёне мае быць слодычаў і салодкіх напояў, здобы.

Незалежна ад таго, спрабуеце вы перагледзець сваю дыету, адмовіцца ад шакаладных батончыкаў на касе ці проста падтрымаць добрыя звычкі, якія ў вас ужо ёсць, гэтае даследаванне прапануе некалькі спосабаў палегчыць здаровае харчаванне.

Увядзіце для сябе адно-два канкрэтныя правілы і трымайцеся іх

Як паказала псіхалагічнае даследаванне, людзі з большай імавернасцю будуць дзейнічаць па плане, калі ён складаецца з простых крокаў. Калі мэта сфармуляваная занадта шырока — напрыклад, «я буду лепш харчавацца» — гэта звычайна не дзейнічае.

Выберыце адно-два канкрэтныя правілы харчавання і прытрымвайцеся іх — і пры гэтым думайце пра сябе як пра чалавека, які не робіць шкодных рэчаў. Напрыклад: «я не п'ю кока-колы і фанты». Або «я не ем смажанага». Ці «я не ем дэсертаў увечары».

Купляйце па спісе і праз дастаўку

Куплянне па спісе засцерагае вас ад «імпульсіўных закупаў», калі вы ў краме бераце тое, без чаго вы можаце абысціся, але на што ў вас падае вока, дзе вас прываблівае ўпакоўка. 

Вось у гэтым перавага купляння прадуктаў праз службы тыпу «Е-дастаўкі». 

Хто хоча схуднець і закупляецца праз інтэрнэт, купляюць менш тлустага і салодкага, чым тыя, хто ходзіць у краму сам, і гэта навукова даказана. 

Але ж і пры выбары праз інтэрнэт будзьце асцярожныя з рэкламай, якая спрабуе пераканаць вас набыць тавары, якія вы не планавалі купляць. 

Добры сон спараджае добрае харчаванне

Недастатковы сон (як правіла, менш за шэсць з паловай гадзін у суткі) вядзе да павелічэння вагі, паказалі навуковыя даследаванні. Спецыялісты па сне звычайна рэкамендуюць здаровым дарослым спаць ад сямі да дзевяці гадзін у суткі — у кожнага чалавека па-свойму, але ў цэлым нам трэба восем гадзін, каб выспацца. 

Калі мы недасыпаем, наш арганізм схільны кампенсаваць стрэс ядою, што прыводзіць да пераядання. Чаму так? Даследаванні паказалі, што калі мы нявыспаныя, у целе выпрацоўваюцца гармоны, звязаныя з апетытам. Калі чалавек недасыпае, яму хочацца тлустага. 

Даследаванне, праведзенае ў 2013 годзе, паказала, што людзі, якім дазвалялі спаць толькі чатыры гадзіны на суткі на працягу пяці начэй, з'ядалі ў сярэднім 550 дадатковых калорый штодня.

Не ежце адны

Калі мы ямо з сям'ёй і сябрамі, мы, як правіла, робім больш паўнавартасныя абеды і вячэры, у нас тады ёсць дадатковая матывацыя гатаваць. У кампаніі мы таксама схільныя есці павольней, дзякуючы чаму мы раней заўважаем, калі ўжо сытыя. 

Сярод іншага, даследаванні паказалі, што, калі адзін чалавек у сям'і спрабуе палепшыць свой рацыён і схуднець, яго блізкія таксама трохі худнеюць, нават калі яны самі не ставілі такой задачы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
1
1
дочка Макса Дизайнера/адказаць/
17.10.2022
лепшы метад - жаніцца на цинике Максе Дизайнере, які цябе не будзе карміць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930