Знайсці
05.10.2022 / 20:095РусŁacБел

Расія заявіла, што гатовая пастаўляць газ праз ацалелую нітку «Паўночнага патока — 2»

Віцэ-міністр Расіі Аляксандр Новак у сераду пацвердзіў гатоўнасць Масквы забяспечваць пастаўкі газу ў Еўропу праз тую нітку «Паўночнага патоку — 2», якая не была пашкоджаная ў выніку выбухаў. Пра гэта паведамляе «Коммерсантъ».

AP Photo/Michael Probst

«Што тычыцца другой ніткі («Паўночнага патоку — 2»), то яна гатовая, пабудаваная, і ў выпадку прыняцця неабходных юрыдычных рашэнняў еўрапейскімі калегамі адносна яе сертыфікацыі і зняцця абмежаванняў, я думаю, што Расія ў кароткія тэрміны магла б забяспечыць адпаведныя пастаўкі па гэтай ветцы газаправода», — сказаў Новак на прэс-канферэнцыі ў Вене.

Расійскі віцэ-прэм'ер панаракаў, што да расследавання інцыдэнтаў на «Паўночных патоках» не дапушчаныя ні аператар праекта Nord Stream, ні расійскія структуры. Гэта, па яго словах, перашкаджае аб'ектыўнаму расследаванню.

Раней Новак заявіў, што аднавіць разбураную марскую інфраструктуру газаправодаў «Паўночны паток» тэхнічна магчыма.

Як вядома, у Еўропе лічаць інцыдэнты на нітках расійскага газаправода наступствам наўмысных дзеянняў. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн назваў пашкоджанне расійскіх газаправодаў «Паўночны паток — 1» і «Паўночны паток — 2» свядомым актам дыверсіі, што стала першай падобнай заявай амерыканскага боку. Са свайго боку, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвінаваціў у дыверсіі на газаправодах ЗША.

На выходных Швецыя і Данія заявілі, што ўцечка газу з пашкоджаных трубаў спынілася, але пасля шведскі патруль заўважыў, што невялікая ўцечка ў «Паўночным патоку — 2» павялічылася. Швецыя для расследавання закрыла доступ у зону паблізу ўцечак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Волшебник /адказаць/
06.10.2022
По себестоимости
0
Нина/адказаць/
06.10.2022
"Препятствует объективному расследованию" - это как путин заявлял, что Германия не дает россии расследовать отравление Навального.
06.10.2022
Нарэшце, адказ усім дурнаватым, хто з заклапочаным тварам мармытаў «а хто ж узарваў, мы не ведаем»
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031