Знайсці
07.10.2022 / 09:10РусŁacБел

Байдэн: Рызыка ядзернага Армагедона знаходзіцца на самым высокім узроўні з часоў кубінскага крызісу

Прэзідэнт Джо Байдэн заявіў у чацвер, што лічыць, што рызыка ядзернага «Армагедона» знаходзіцца на самым высокім узроўні з часоў Карыбскага крызісу 1962 года, а Пуцін, паводле яго меркавання, не блефуе, піша АР.

Джо Байдэн. Фота: АР

Выступаючы на мерапрыемстве па зборы сродкаў, арганізаваным членамі Дэмпартыі ЗША, Байдэн сказаў, што дастаткова добра ведае расійскага прэзідэнта Пуціна, каб сцвярджаць, што той «не жартаваў, калі казаў пра выкарыстанне тактычнага ядзернай зброі, біялагічнай або хімічнай зброі». 

«Мы не сутыкаліся з перспектывай «Армагедона» з часоў Кенэдзі і кубінскага ракетнага крызісу», — дадаў Байдэн.

Ён выказаў здагадку, што пагроза з боку Пуціна рэальная, бо «яго ўзброеныя сілы, можна сказаць, значна адстаюць».

Афіцыйныя асобы ЗША на працягу некалькіх месяцаў папярэджвалі пра рызыку выкарыстання зброі масавага знішчэння ва Украіне, паколькі Расія сутыкнулася з шэрагам стратэгічных няўдач на полі бою, аднак заява Байдэна стала самай рэзкай, калі-небудзь зробленай уладамі ЗША на гэтую тэму.

Раней на гэтым тыдні афіцыйныя асобы ЗША заяўлялі, што не бачаць ніякіх змен у ядзерных сілах Расіі, якія запатрабавалі б змены стану баявой гатоўнасці ядзерных сіл ЗША, нагадвае агенцтва. У аўторак прадстаўнік Белага дома Карын Жан-П'ер заявіла, што ў Вашынгтоне пакуль не бачаць прыкмет падрыхтоўкі Расіяй ядзернага ўдару.

«Мы вельмі сур'ёзна ставімся да пытання ядзернага ўзбраення і бразгання ядзернай зброяй, — казала яна. — Але пры гэтым я хачу адзначыць, што мы пакуль не бачылі прычын пераглядаць нашу стратэгічную ядзерную пазіцыю, роўна як у нас няма ніякіх указанняў на тое, што Расія дакладна рыхтуецца прымяніць ядзерную зброю».

13-дзённае супрацьстаянне ў 1962 годзе, якое стала наступствам сакрэтнага размяшчэння Савецкім Саюзам ядзернай зброі на Кубе, разглядаецца экспертамі як самы блізкі момант да ядзернай вайны. Крызіс у часы адміністрацыі прэзідэнта Джона Кенэдзі прыцягнуў увагу да кантролю над узбраеннямі па абодва бакі жалезнай заслоны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930