Знайсці
13.10.2022 / 10:363РусŁacБел

Суд спыніў справу супраць жыхаркі Цюмені з-за надпісу «Нет в***е». Дзяўчына сцвярджала, што мела на ўвазе «Нет вобле»

Па звестках тэлеграм-канала «Цюмень — багаты рэгіён!», 30-гадовую жыхарку горада затрымалі 24 верасня з-за таго, што яна намалявала сіняй крэйдай на асфальце надпіс «Нет в***е».

Дзяўчыну абвінавацілі ў «дыскрэдытацыі расійскай арміі», ёй пагражаў штраф ад 30 да 50 тысяч рублёў. Таксама ў яе канфіскавалі каробку з крэйдай у якасці доказу правапарушэння.

Пры гэтым сама дзяўчына ў паліцыі і пазней у судзе заявіла, што яе надпіс азначаў «Нет вобле», бо яна «адчувае непрыязнасць да гэтага віду рыб». Суд адзначыў, што паліцыя ніяк не абвергла гэтую заяву і спыніў справу за адсутнасцю складу адміністрацыйнага правапарушэння. 

Таксама суддзя пастанавіў вярнуць дзяўчыне яе каробку з крэйдай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
15
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
13.10.2022
Дык у іх свабода адносна таго што ў Беларусі, а яны яшчэ баяцца пратэставаць
0
гобба/адказаць/
13.10.2022
Жыхарке 5 баллаў)
13.10.2022
Вобла ў Крамлі ўсіх ужо дастала...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031