Знайсці
13.10.2022 / 16:152РусŁacБел

Тэлеканал «Гродна Плюс» выпусціў пакаянны зварот у сувязі са згадкай у сваім эфіры Юрыя Дудзя

Пра папулярнага расійскага вядучага і блогера згадалі ў эфіры 11 кастрычніка ў перадачы «Асоба дня», у якой расказваецца пра дзеячаў, якія ў гэты дзень нарадзіліся. Паводле рэдакцыі, у эфір трапіў архіўны запіс за 2019 год, а з 2020 года «ідзе гаворка толькі пра савецкіх і беларускіх» дзеячаў, якія «не маюць дачынення да антыдзяржаўных поглядаў». 

Юрый Дудзь

«Рэдакцыя не падзяляе поглядаў дадзенага героя, якія ярка выказаліся ў дачыненні да нашай краіны пасля 2020 года. Мы дзякуем нашым тэлегледачам за пільнасць. Падобная інфармацыя не мае месца быць у эфіры дзяржаўнага тэлеканала», — каецца перапалоханая рэдакцыя.

«Інжынер відэамантажу, якая дапусціла такое ў эфір, пакараная», — гаворыцца ў паведамленні.

Выглядае, што супраць згадак у дзяржаўным эфіры «непажаданых асоб» пачалася цэлая кампанія. Учора СМІ стала таксама вядома пра звальненне трох супрацоўнікаў гомельскай дзяржаўнай радыёстанцыі. Па словах сябра аднаго з іх, гэта адбылося таксама з прычыны згадкі ў эфіры Юрыя Дудзя.

Чытайце таксама:

У Гомелі звольнілі «за палітыку» некалькіх супрацоўнікаў дзяржаўнага радыё

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка/адказаць/
13.10.2022
Допустили идеологическую диверсию редакторы вплоть до главного, а наказана монтажёр с маленькой зарплатой.
0
Антон/адказаць/
14.10.2022
Это было 2-х минутное видео о известных людях родившихся в этот день. Они умышленно указали 2019 год, в сюжете сказали, что " сегодня Дудь отмечает 35 летие", значит видео 2021 года
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера