Ля берагоў Партугаліі выявілі самую цяжкую касцявую рыбу ў свеце. Яна важыць амаль тры тоны
Ля берагоў Азорскіх астравоў вылавілі тушу загінулай рыбы-месяца вагой 2744 кілаграма — гэта абсалютны рэкорд для касцявых рыб. Яе вышыня — 3,5 метра, а даўжыня — 3,6. Пра гэта піша Live Science.
Марскія біёлагі ўзважылі рыбу-месяц з дапамогай лябёдкі і прамысловых вагаў, а затым разрэзалі, узяўшы ўзоры ДНК і змесціва страўніка.
Папярэдні рэкорд належаў рыбе-месяцу вагой 2300 кілаграмаў, якую ў 1996 годзе вылавілі ля берагоў Японіі.
Увогуле гэтыя рыбы — самыя цяжкія з сучасных касцявых. Звычайна яны важаць каля двух тон.
Рыба-месяц жыве ў трапічных і ўмераных водах усіх акіянаў. Іх дакладная колькасць невядомая. Увесну і ўлетку папуляцыя на паўночным захадзе Атлантыкі ацэньваецца ў 18 тысяч асобін.
8
2
1
31
4
2
Каментары
34
а соль/адказаць/18.10.2022
⤷кэпт, лепш раскажыце, сердабольны вы наш, колькі рыбаў і іншых марскіх "пачвар" наматала на вашыя лопасці (ці што ў вас там?)
00
Жур/адказаць/18.10.2022
⤷ кэпт, шаноўны, ды раскажыце вы чалавеку ўрэшце, столькі пытаньняў, і ўсё без адказаў.
00
Жур/адказаць/18.10.2022
⤷ а соль, падобна, што няма тут яго, кэпта, адсутнічае, залічыце яму прагул. Дакладна, што так. Ды й не наматвае на лопасці ні рыбаў, ні пачвараў, а вось вяслом даўбануць можа. Але на галерах па моры ўжо, мяркую, ня плаваюць, то бок, і вяслом не даўбане. Рыбы з пачварамі радыя.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Шпіц Умка паглядзеў на парад Перамогі ў Маскве ФОТАФАКТ
 5
Мінчанка выгульвала змяю проста ў двары: «Спачатку, вядома, секундны шок, але потым усе ідуць яго ціскаць»
 4
Пашынян не застаўся на Парад Перамогі ў Маскве і ноччу пасля сустрэчы з Пуціным паляцеў дадому
 2
Беспілотнікі даляцелі да Башкартастана
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера