Знайсці
31.10.2022 / 19:094РусŁacБел

У Мінску з'явіліся крутыя постары на тэму экалогіі

На вуліцах Мінска і ў падземных пераходах пачалі з’яўляцца рэкламныя постары «Экалогіка». Іх асноўны пасыл — пытанне энергазберажэння і экалагічнасці энергіі. Рэклама з’явілася з дапамогай МГА «Экапартнёрства» пад патранатам Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржкамітэта па стандартызацыі, піша Citydog.

«Гэта ідэя проста ўляцела ў маю галаву за абедам у кавярні на мінскай Кастрычніцкай. Але ж, памятаеце, нічога не бывае ніадкуль. Кожная выкінутая ў правільны кантэйнер пластыкавая бутэлька ці папяровы пакунак — гэта ўжо цудоўна! — расказвае адна з аўтарак ідэі, ілюстратарка Воля Кузьміч. — Выключаная на час чысткі зубоў вада — яшчэ адзін плюсік у добрыя справы. І такіх драбнютак, але важных і карысных, шмат!»

Чытайце таксама:

Мінчанка стварыла новы дызайн для марак, натхнёны беларускімі міфамі

У бізнэс-цэнтры, дзе раней быў Wargaming, цяпер офіс можна зняць бясплатна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
31.10.2022
аказваецца, не ўсе дызайнеры шчэ з'ехалі)
гэта радуе
0
Valadzimir/адказаць/
31.10.2022
Нешта я не панял насчот эканоміі электраэнергіі. Здаецца, недзе год таму (ці больш) "зьверху" быў кліч пра супрацьлеглае - каб народ электраэнергіі траціў як мага больш! Гэта што - БелАЭС ужо запускаць не будуць, ціпа кірдык 9 мільярдаў?! 
0
далёка не філёлягіня/адказаць/
01.11.2022
Valadzimir, а вы ці ведаеце пра розныя значэнні слова "запусціць"?
запусціць можна па-рознаму, калі што)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера