Знайсці
01.11.2022 / 12:273РусŁacБел

У РНПЦ анкалогіі абаранілі дысертацыю на беларускай мове

У Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі адбылася адметная навуковая падзея — паспяховая абарона дысертацыі на атрыманне ступені кандыдата медыцынскіх навук. Дысертацыю абараніў лекар Антон Юдзін. Тэма — «Лячэнне пацыентаў, хворых на рак нізкаампулярнага аддзела кутніцы, з ужываннем неаад’ювантнай хіміяпрамянёвай тэрапіі».

Фота: Інстытут мовазнаўства

Як адзначае Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, адметнасць гэтай падзеі палягае не толькі ў высокай навуковай і практычнай вартасці даследавання, але і ў тым, што праца выканана на беларускай мове. 

Пасяджэнне вучонага савета па абароне (вядзенне пасяджэння старшынёй, выступленне вучонага сакратара савета, навуковага кіраўніка, апанентаў) таксама прайшло на беларускай мове.

У медыцынскай сферы беларускамоўныя дысертацыйныя даследаванні — рэдкая з’ява. Вядома, напрыклад, што ў 2016 годзе Андрэем Вітушкам была абаронена кандыдацкая дысертацыя «Прагнастычныя фактары і прафілактыка ўнутрашлуначкавых крывазліццяў у неданошаных з масай цела менш за 1500 грам пры нараджэнні» (РНПЦ «Маці і дзіця»).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
110
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Надзея/адказаць/
01.11.2022
Вось жа малайчына доктар, сапраўдны герой! Поспехаў неверагодных яму!
1
Так правильно, более государственно /адказаць/
01.11.2022
У РНПЦ анкалогіі забаранілі дысертацыю на беларускай мове.......

0
Улад_мл/адказаць/
01.11.2022
Антону Юдзіну - мая павага і мае віншаванні. 
Жадаю поспехаў гэтаму спецыялісту.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930