Знайсці
01.11.2022 / 13:4714РусŁacБел

Валгаград затапіла дзярмом пасля прарыву каналізацыі — затапіла ў літаральным сэнсе ФОТЫ

Валгаград сутыкнуўся з адной з самых маштабных за апошняе дзесяцігоддзе тэхнагенных аварый. У горадзе прарвала найбуйнейшы каналізацыйны калектар, і 200 тысяч чалавек на чатыры дні засталіся без вады і прыбіральні, а сцёкі пацяклі ў Волгу.

Ноччу 28 кастрычніка ў Валгаградзе абрынуўся звод бетоннага канала для каналізацыйнага калектара. З-за прарыву пракладзенай 50 гадоў таму трубы дыяметрам 1200 міліметраў былі затопленыя велізарны парк ля музея «Расія — мая гісторыя», дзіцячая чыгунка, Нулявая магістраль. Потым масы паліліся ў Волгу.

Паводле адной з версій, пра якую паведамляе мясцовае выданне V1, падчас будаўніцтва сквера імя Аляксандры Пахмутавай у былой пойме ракі былі пашкоджаныя пласты зямлі і карані дрэў, якія ўтрымлівалі глебу. Увечары 27 кастрычніка дождж размыў пагорак, утварылася яма дыяметрам каля 20 метраў, а потым абрынуўся звод калектара.

У выніку без вады засталіся некалькі раёнаў Валгаграда, у якіх жыве каля 200 тысяч чалавек. Рамонтныя працы працягваюцца чацвёрты дзень.

Так сквер Пахмутавай выглядаў, калі сцёкавыя воды цяклі пад зямлёй

«Валгаград сутыкнуўся з адной з самых маштабных за апошняе дзесяцігоддзе тэхнагенных аварый. Сур'ёзныя складанасці стварае адсутнасць праектна-каштарыснай дакументацыі на калектар, які быў пабудаваны паўстагоддзя таму, дакументы не адпавядаюць рэчаіснасці. Высветлілася, што замест бетоннага калектара сцёкі ішлі па металічнай трубе, якая не прызначаная для такіх мэтаў. За доўгія гады яна ператварылася ў труху і разбурылася пры зруху размоклага ад дажджоў грунту», — заявіў губернатар Валгаградскай вобласці Андрэй Бачараў.

31 кастрычніка пракуратура распачала дзве крымінальныя справы: аб неналежным выкананні работ і небяспечных паслугах (ч. 1 арт. 238 КК РФ) і аб забруджванні Волгі сцёкавымі водамі (ч. 1 арт. 250 КК РФ).

Першыя гадзіны пасля абвалу

Абвал рос не по днях, а па гадзінах

Дзіцячая чыгунка патанула ў рацэ фекалій

Для самых важных аператыўных нарад ля месца аварыі надзьмулі сінія палаткі

Чарга па ваду

Фота v1.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
12
Ха-ха
82
Ого
6
Сумна
8
Абуральна
6
1
Гость/адказаць/
01.11.2022
Круговорот дерьма в России. Ситуация когда производство дерьма превышает способности и возможности его утилизировать .Дерьмо из ‘’головы’’ нашло естественный выход наружу., около 25% домохозяйств в России не имеют полноценной канализации.Опыт загрязнения страны в действии.Даже массовое воровство унитазов в Украине не спасает.
0
Игнасио/адказаць/
02.11.2022
Были бы смекалистее - быстро бы пригласили Кустурицу и Сидни Поллака для съемок комедии-катастрофы. Написали бы в начале: все съемки происходили в настоящих условиях и без декораций. Зрители бы от смеха потом ползали под креслами.
0
Billy T. Kidd/адказаць/
03.11.2022
" It turned out that instead of a concrete collector, the drains went through a metal pipe, which is not intended for such purposes." Corruption in the USSR, 1970. Hoo cuda no'd.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930