Знайсці
01.11.2022 / 13:259РусŁacБел

Ціханоўская: На Дзяды мы згадваем тых, хто загінуў за шчасце на нашай зямлі

Дэмакратычная лідарка Беларусі звярнулася да беларусаў з нагоды Дня ўшанавання продкаў.

Фота: прэс-службы Святланы Ціханоўскай

«На гэтым тыдні Беларусь адзначае Дзяды. Беларусы едуць на могілкі, каб ушанаваць памяць сваіх любімых, якія памерлі. 

Дзяды — гэта дзень, які аб'ядноўвае пакаленні беларусаў — мёртвых і жывых. Гэта дзень, калі мы збіраемся ўсёй сям'ёй і разам згадваем тых, каго больш з намі няма.

Для мяне гэта вельмi важны дзень. Але, як і тысячы беларусаў, я не магу правесці яго з сваёй сям'ёй. Як і тысячы беларусак, у гэты дзень я не змагу паехаць разам з мужам на ягоную малую Радзіму.

Як і тысячы беларусаў, тых, хто вымушаны быў пакінуць Радзіму, і тых, каго рэжым схаваў за кратамі — сёння я не змагу наведаць магілу сваіх дарагіх бабулі і дзядулі.

Дзяды — гэта дзень памяці. І сёння мы згадваем не толькі сваіх родных, але і сваіх братоў і сясцёр, якія загінулі за наш дом, за свабоду і шчасце на нашай зямлі.

Мы памятаем Рому Бандарэнку. Мы памятаем Вітольда Ашурка. Мы памятаем Віталя Шышова і кожнага, хто быў закатаваны і забіты рукамі рэжыму. Мы памятаем Паўла «Волата», Івана Марчука з пазыўным «Брэст» і кожнага, хто загінуў, абараняючы Украіну ад расійскіх акупантаў».

«Сёлета Дзяды — не толькі памяць пра тых, хто загінуў, але і нагадванне: дзве найвялікшыя ў свеце каштоўнасці —чалавечае жыццё і чалавечая свабода — не могуць існаваць адна без адной. Мы бачым, як проста рэжым можа скрасці тое адзінае, што ў нас ёсць — права быць жывым. І ў гэты дзень мы захоўваем надзею ў сэрцы на тое, што беларускім маці больш не давядзецца плакаць над магіламі сваіх замучаных дзяцей. Што беларускім жанчынам не давядзецца адпраўляць сваіх блізкіх мужчынаў на смерць, калі рэжым вырашыць яшчэ больш уцягнуць Беларусь у гэтую злачынную вайну. Што вайна скончыцца, а святло абавязкова пераможа», — кажа Святлана Ціханоўская. 

«У гэты дзень я асабліва веру, што нашы героі, якія загінулі, знойдуць супакой. Беларусь стане вольнай. Беларусы абароняць сваё права на свабоду і жыццё. Мы зробім усё, што магчыма, каб на беларускіх могілках не з’явілася свежых магілаў ахвяраў тыраніі і вайны. Мы зробім усё, каб нашыя героі ведалі: яны ахвяравалі сваё жыццё не дарма. Яны здабылі для нас тую будучыню, за якую змагаліся, за якую мы штодня змагаемся разам».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
26
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Вася/адказаць/
01.11.2022
Мiнак, за упыря я ни разу не голосовал, в отличии от нее и от вас:)
0
Нойз Говен/адказаць/
02.11.2022
Украинцы: дурят беларусам голову - цитируя Тихановскую, которая пыталась в 2020 году донести до Путина, что не надо поддерживать Лукашенко.

В то же время Зеленский: "Я не Порошенко, я за мир - пойду с Вовой договорюсь и можно будет в мае на шашлыки".

Плюс говорили, что Янукович не вернется. Но вот вернулся же: команда Татарова - Симоненко (ГПУ), Малюк (СБУ),Сухачьов (ДБР), Мельник (БЕБ), Цуцкиридзе (Главное следственное управление Нацполиции). Все они - команда самых нарицательных януковичских чиновников.
0
Цытатнiк дабра/адказаць/
02.11.2022
Так, мы неверагодныя, так, мы здымалі абутак, так, мы збіралі смецце пасля сябе, ратавалі сваіх, выходзілі ў белых сукенках, ядналіся вакол любві, а не нянавісці. Мне не сорамна, вы не здолееце прымуцсіць мяне саромецца таго, хто я ёсць ці была. Лука не змог, і вы не зможаце.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930