Знайсці
01.11.2022 / 16:204РусŁacБел

Пад Мінскам на продаж выставілі асабняк за 2 мільёны даляраў. Паглядзіце, як ён выглядае

У вёсцы Мачаны каля возера Вяча на продаж выставілі дом за 1,97 млн даляраў. Плошча асабняка — 662 квадратныя метры. Гэта вельмі прыгожы ўнутры дом у класічным стылі, піша Realt.by.

Вёска Мачаны знаходзіцца за 15 кіламетраў ад Мінска — побач з возерам Вяча. Гэта прэстыжны населены пункт — тут у ліку іншых сяліліся банкіры і бізнэсмены, у тым ліку і Віктар Бабарыка.

Нядаўна тут на продаж выставілі шыкоўны двухпавярховы асабняк 2021 года пабудовы. Падмурак і міжпаверхавыя перакрыцці — заліўны жалезабетон. Сцены — чырвоная цэгла (таўшчыня 65 см плюс уцяпленне 5 см). Дах — чырвоная дахоўка. Фота дома звонку няма, але размах зразумелы і па фатаграфіях унутры.

На ўваходзе ў дом — вялікая гасцёўня з вінтавой лесвіцай на другі паверх, а таксама кухня з сапраўднай рускай печкай з кафляй. Дарэчы, гэта не адзіная такая печ у доме.

У доме таксама ёсць кабінет і більярдавая. Усё зроблена стыльна і дорага.

Акрамя таго, у доме як мінімум тры асобныя спальні. Яны выглядаюць так:

Керамічная плітка шырокафарматная — Італія. Сантэхніка — Германія, Партугалія, Швейцарыя. Свяцільні — Італія, Германія, Аўстрыя. Бытавая тэхніка — Miele, Smeg, Siemens, Bosh, AEG.

Да дома дадаецца і ўласны СПА-комплекс з цыліндраванага бруса дыяметрам 32 см. Тут ёсць басейн, гідрамасажны басейн, саўна, хамам.

Што тычыцца інжынернага начыння — то ўсё таксама на самым высокім узроўні. Тут усталяваны газавы кацёл Immergas з аўтаматыкай для надвор'я. Вада — індывідуальная свідравіна. Адвод ліўневых водаў у два незалежныя калодзежы.

Ёсць нават сістэма убудаванага пыласоса Vacu Maid VACUFLO і водападрыхтоўкі. Каналізацыя — мясцовая, антысептык. Аўтаматычныя вулічныя і гаражныя вароты — Door Han.

Калі лічыць плошчу дома разам са СПА-зонай, то выходзіць наогул 914 квадратных метраў.

Участак — 24 соткі. Там зроблены ландшафтны дызайн.

Цана за усё — 1 970 000 даляраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Победобесие/адказаць/
02.11.2022
Великолепно, дорого и со вкусом.
02.11.2022
Нужно больше золота.
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
05.11.2022
будзе харошы санаторый для бурацкіх танкістаў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера