Знайсці
01.11.2022 / 19:441РусŁacБел

На Вілейскім вадасховішчы пабачылі вельмі рэдкую ў нас птушку

«На Вілейскім вадасховішчы арнітолагі Аляксандр Анкуда і Ганна Ільінкова заўважылі рэдкую арктычную госцю — чорную казарку. Гэта вельмі рэдкі для Беларусі залётны міграцыйны від, у ХХІ cтагоддзі ў нас было ўсяго некалькі яго назіранняў», — піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Фота Аляксандра Анкуды

Чорная казарка — самая маленькая з усіх казарак, памерам са свойскую качку. Гняздуецца яна ў паўночнай тундры на марскім узбярэжжы. Цікава, што гэтыя птушкі ладзяць «дзіцячыя садкі»: пары часам аб’ядноўваюць вывадкі і трымаюцца групамі з дзясяткаў ці соцень птушак.

Фота Аляксандра Анкуды

На зімоўку чорныя казаркі звычайна ляцяць уздоўж марскога ўзбярэжжа, а праз кантынентальныя раёны пралятаюць з іх адзінкі, таму ў нас іх і бачаць вельмі рэдка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0
0
Шпиндель/адказаць/
01.11.2022
Я такую ня бачыў яшчэ. Якая прыгожая.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930