Знайсці
02.11.2022 / 20:145РусŁacБел

Хочаце лёгка і танна пачысціць мікрахвалёўку? Вось некалькі спосабаў

Мікрахвалёвая печ моцна спрашчае нам жыццё, але ачысціць яе няпроста. Вось некалькі парад, як гэта зрабіць з дапамогай таго, што заўжды пад рукой.

Чыстая мікрахвалёўка. Фота: Mk2010/wikimedia.org

Лімон

Вам спатрэбіцца адзін лімон і паўшклянкі вады, налітай у міску. Разрэжце лімон напалам і рукамі выцісніце сок у ваду. Калі ў вас у халадзільніку ўжо ёсць кавалак лімону, то таксама адцісніце яго.

Пастаўце міску з растворам у мікрахвалёўку на найбольшую магутнасць прыкладна на тры хвіліны, каб яна пачала кіпець. Не адкрывайце дзверцы каля пяці хвілінаў, каб пары лімоннага соку растварылі бруд і тлушч. Пасля адкрыйце дзверцы і старанна вычысціце мікрахвалёўку (не забывайцеся пра падстаўку і дзверцы).

Воцат

Для гэтых жа патрэбаў добра падыходзіць воцат — і рэцэпт вельмі падобны. Вазьміце міску і наліце ў яе паўлітра вады (можна меней) і дзве сталовыя лыжкі воцату.

Пастаўце сумесь у мікрахвалёўку і гатуйце на максімальнай магутнасці каля пяці хвілінаў, каб яна пачала кіпець і пускаць пару. Пачакайце тры хвіліны, каб бруд «адышоў».

Пасля асцярожна адкрыйце дзверцы, выньце міску і вымыйце мікрахвалёўку. Пасля старанна вымыйце печ.

Чытайце яшчэ:

Гэтыя прадукты нельга падаграваць у мікрахвалевай печы. Гэта проста небяспечна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
8
03.11.2022
Biarecie ú ruki sponge, akunajecie jaho ú jakiści cleaning liquid, i staranna šarujece svaju mikrachvalioúku. Voś i úvieś sakret, koracieńka dy zrazumiela...
0
мікра хвалёўка/адказаць/
04.11.2022
ЯНКА, нехта шчэ купляе Фееры? асабіста мне хапіла аднаго разу. і гэта было даўно
ён жа сапраўды не змываецца і 10-й вадой
0
ЯНКА/адказаць/
04.11.2022
мікра хвалёўка, можа, Вам трапілася падробка? Па-мне, «Фэры» гэты найлепшы сродак для мыцьця посуду, і змываецца ён насамрэч даволі хутка нават з губкі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930