Знайсці
02.11.2022 / 22:3319РусŁacБел

«Сваіх не кідаем». Мінскі Свята-Елісавецінскі манастыр актыўна спрыяе расійскай агрэсіі ва Украіне

У жніўні ў манастыры была створана валанцёрская група «Дапамога братам» пад кіраўніцтвам манашкі Аляксандры. Яна займаецца зборам сродкаў для патрэбаў расійскіх вайскоўцаў, якія вядуць захопніцкую вайну ва Украіне, паведамляе «Хрысціянская візія».

Валанцёрская група створаная з ініцыятывы і бласлаўлення духоўніка манастыра протаіерэя Андрэя Лемяшонка, вядомага сваімі прарасійскімі і пралукашэнкаўскімі поглядамі. Займаецца гэтая група не толькі зборам дапамогі, але і напісаннем лістоў салдатам: на канвертах так і напісана — «дорогому солдату из Белой Руси / Белоруссии».

Валанцёрская група Свята-Елісавецінскага манастыра супрацоўнічае з такой жа групай, створанай за паўгода да таго, адразу пасля пачатку шырокамаштабнай вайны, у манастыры Марыі Магдаліны ў сяле Нікольскае Арлоўскай вобласці. 

Варта адзначыць, што і раней Свята-Елісавецінскі манастыр на працягу многіх гадоў займаўся аказаннем гуманітарнай дапамогі «ДНР» і «ЛНР». Аднак тады гэтая дапамога дэкларавалася як дапамога не вайскоўцам, а «мірным жыхарам». 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
33
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
126
1
Gorliwy Litwin/адказаць/
03.11.2022
а праваслаўныя любяць распавядаць адну і тую ж мульку, што яны прыязжаюць у Лісавецінскі манастыр не да Лемяшонка, а нейкаму праваслаўнаму богу памаліцца. А там па святах усё навокал за кіламетр машынамі застаўлена, не прайсці не праехаць. І ўсе маўляў глядзцяць праз лемяшонка як праз празрыстае шкло, нічога не заўважаюць. Хітрыя гностыкі
1
Gorliwy Litwin/адказаць/
03.11.2022
Хітрыя гностыкі! "Іерархі ды іерэі" - кажуць - "гэта так, драбяза, нашы слугі. А галоўнае - тае містычная таямніца што паміж намі і нашым Праваслаўным Богам адбываецца. А яе нішто не сапсуе, ніякі збор сродкаў Рускім Салдатам. Мы даўно натрэніравалі свае крывыя вочы так на гэта глядзець, па хітрай мудрагелістай траекторыі, што нічога гэтага вашага мірскога не бачым. А раз вы бачыце - дык гэта значыць што ў вас сэрцы брудныя, і таму вы ўва ўсіх люццах бачыце толькі кепскае, гарэць вам у вашай лацінскай таласакратычнай геене!"
0
даведка/адказаць/
03.11.2022
Параллельно с этим белорусский "Сбер Банк" в своём онлайн-банкинге создал специальный раздел для пожертвований Свято-Елисаветинскому монастырю, который в свою очередь осуществляет сбор средств на нужды российских военных, воюющих на территории оккупированной Украины.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930