Знайсці
06.11.2022 / 12:30РусŁacБел

Пасажырскі самалёт упаў у возера Вікторыя ў Танзаніі. На борце былі 53 чалавекі

Пасажырскі самалёт упаў у танзанійскае возера Вікторыя пры спробе прызямліцца ў аэрапорце Букоба на паўночным захадзе краіны, піша Камерсант.

 Па папярэдніх звестках, на борце знаходзіліся 49 пасажыраў і чатыры члены экіпажа, выратавана 15 чалавек, перадае Tanzania Business Insight. На месца здарэння была накіравана выратавальная каманда.

Самалёт кампаніі Precision Air накіроўваўся з Дар-эс-Салама ў Букобу, рэйс PW 494. Капітан самалёта — Бурухані Рубага, дасведчаны лётчык, які прапрацаваў у авіякампаніі больш за 20 гадоў. Самалёту 12 гадоў, яго мадэль — ATR42-500.

Precision Air — найбуйнейшая прыватная авіякампанія Танзаніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера