Знайсці
06.11.2022 / 14:48РусŁacБел

Сяржант збіў радавога. Яму далі тры гады

21 кастрычніка ў клубе 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады ў Заслонаве Лепельскага раёна прайшоў суд над сяржантам, які збіў падначаленага, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Абодва — вайскоўцы тэрміновай службы. Здарэнне адбылося 4 чэрвеня. Радавы не выйшаў на пастраенне, і сяржант у казарме ў прысутнасці іншых вайскоўцаў паваліў салдата на крэслы, адабраў у яго тэлефон, з якога той чытаў кнігу, і некалькі разоў ударыў па твары. У выніку ў радавога з'явіўся сіняк.

Гематому заўважыў афіцэр, вайсковец прызнаўся яму, што быў збіты. Сяржант таксама пацвердзіў гэта афіцэру, заявіўшы, што радавы не выйшаў на пастраенне, бо сядзеў у тэлефоне. На судзе ён таксама прызнаў віну.

У выніку суд Лепельскага раёна прызнаў сяржанта вінаватым у перавышэнні ўлады, спалучаным з гвалтам, прысудзіў яму тры гады пазбаўлення волі і пазбавіў вайсковага звання.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера