Знайсці
06.11.2022 / 16:033РусŁacБел

Памёр архітэктар Мікалай Жлоба. Ён спраектаваў Сляпянскую водную сістэму

Архітэктар памёр на 88-м годзе жыцця, паведамляюць «Мінск-навіны».

Мікалай Жлоба нарадзіўся 5 студзеня 1935 года ў Гомелі. Скончыў БПІ (цяпер БНТУ).

Усё творчае жыццё аддаў ландшафтнай архітэктуры. Ён быў аўтарам велізарнай колькасці аб'ектаў ландшафтнага профілю не толькі ў Мінску, але і ў Віцебску, Оршы. У сталіцы па яго праектах былі створаны парк імя 60-годдзя Кастрычніка на вуліцы Матусевіча, парк Перамогі на цяперашнім праспекце Пераможцаў, парк у раёне праспекта газеты «Праўда».

Але, бадай, самай знакавай работай стала праектаванне і будаўніцтва Сляпянскай воднай сістэмы.

Дзякуючы гэтаму праекту сталіца атрымала рукатворную раку, якая пачынаецца ад Цнянскага вадасховішча і цячэ праз некалькі раёнаў горада, упадаючы ў Чыжоўскае вадасховішча. На працягу 22-кіламетровага штучнага рэчышча Сляпянскай сістэмы было запраектавана мноства каскадаў і нават фантан на вадзе. 

За Сляпянскую водную сістэму аўтарскі калектыў, які працаваў пад кіраўніцтвам Мікалая Фёдаравіча, атрымаў у 1989 годзе Дзяржаўную прэмію СССР.

Яшчэ адзін унікальны праект — рэканструкцыя і аднаўленне палацава-паркавага ансамбля ў Нясвіжы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
34
Абуральна
0
1
маленькая архітэктарка цемры/адказаць/
06.11.2022
светлая памяць.

Сляпянская водная сістэма - гэта сапраўды ўнікальны аб'ект.


2
Улад/адказаць/
06.11.2022
Лепшае, што стварылі ў Мінску за апошнія 50 гадоў - гэта Сляпянская водна-зялёная сістэма.
2
маленькая архітэктарка цемры/адказаць/
06.11.2022
у мяне з гэтай сістэмай звязаныя асабістыя дзіцячыя ўспаміны... падобныя да казкі. хаця чаму падобныя? казка і ёсць. тады былі іншыя зімы...
я жыла там, дзе пачыналася гэта сістэма. гэты вялізны прыгожы рукатворны водаспад. узімку ля гэтага вадаспаду утвараўся народны каток на прыродным лёдзе. шмат народу было. некаторыя каталіся велімі прыгожа... таксама па лёдзе мы са школьнай сяброўкай на гурток па танцах у "Вільнюс" ішлі - нам так было больш цікава, чым па сцежцы. аднойчы было цікава-цікава зусім... лёд быў чысты празрысты... мы ішлі, а пад нагамі плылі маленькія-маленькія рыбкі... каскад - праход да спаркомлексу "Трудовые резервы" (budgawl.livejournal.com/45173.html - 2-е фота зверху) таксама ўразіў у свой час зімой. вада раптам замерзла так, што я назірала сталагціты і сталагміты... як у натуральнай пячоры... магу шчэ шмат што расказаць... але і так ясна, что гэта выбітны твор светлая памяць архітэктару
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930