Знайсці
06.11.2022 / 18:224РусŁacБел

На вайне ва Украіне загінуў протаіерэй Міхаіл Васільеў. Ён заклікаў жанчын больш нараджаць, каб не шкадаваць дзяцей для фронту

Раніцай 6 лістапада 2022 года ў зоне «спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне пры выкананні пастырскіх абавязкаў» загінуў клірык Маскоўскай епархіі, настаяцель храма вялікапакутніцы Варвары і прападобнага Іліі Мурамца — Патрыяршага падворка ў п. Уласіха Маскоўскай вобласці протаіерэй Міхаіл Васільеў. Пра гэта паведамляецца на сайце РПЦ.

 Міхаіл Васільеў. Скрын відэа

Васільеў нарадзіўся ў 1971 годзе. Выпускнік Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. М.У. Ламаносава і Акадэміі Генеральнага штаба УС РФ.

Узнагароджаны ордэнам Мужнасці, ордэнам Сергія Раданежскага III ступені, медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені.

Як святар удзельнічаў у камандзіроўках у «гарачыя кропкі» ў Косаве, Босніі, Абхазіі, Кыргызстане, на Паўночным Каўказе і ў Сірыі.

Васільеў быў настаяцелем храма вялікапакутніцы Варвары і прападобнага Іліі Мурамца — Патрыяршага падворка ў пасёлку Уласіха Маскоўскай вобласці. Гэта храм пры штабе Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння Расіі.

Ён стаў шырока вядомы восенню 2022 года пасля інтэрвʼю, дзе параіў жанчынам больш нараджаць, каб было не так страшна адпраўляць дзяцей на вайну.

«Кожнай даме Гасподзь папусціў нарадзіць мноства дзетак. І калі дама, выконваючы гэтую запаведзь «пладзецеся і множцеся», адмовілася ад штучных спосабаў перапынення цяжарнасці, у самым шырокім спектры, то відавочна, дзіцятка ў яе будзе не адно. А значыць, ёй не так балюча і страшна будзе з ім расставацца, хай нават на час. Не так страшны чорт, як яго малююць. Бог не выдасць, свіння не зʼесць», — сказаў Васільеў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
відьмаявідьма/адказаць/
06.11.2022
ппц. няма слоў.

ну затое хоць "чэсна" усё сказаў - усе патаемныя думкі, якія т.зв. святары звычайна облекают в туманные витиеватые фразы
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
06.11.2022
За што бароўся на тое і напароўся, як кажуць у народзе!
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
07.11.2022
Зычым патрапиць у "рай" для праваслаўных чэкістаў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера