Знайсці
07.11.2022 / 15:445РусŁacБел

Лукашэнкаўскі эксперт заявіў, што «Белавія» змагла эфектыўна пераадолець санкцыі і адкрыць новыя напрамкі. Гэта хлусня

Палітолаг Вадзім Ялфімаў заявіў, што нацыянальны авіяперавозчык змог знайсці новыя напрамкі замест еўрапейскіх, а санкцыі аказаліся неэфектыўнымі.

Ялфімаў адзначыў, што ў Беларусі «выдатнае геаграфічнае месцазнаходжанне, якое дае магчымасць эфектыўна развіваць гэту галіну, асвойваць новыя напрамкі, якія раней былі не такія папулярныя».

Вадзім Ялфімаў

«Зыходзячы з гэтага, для «Белавія» адкрыты практычна ўвесь свет. Лятаць можна не толькі праз Еўропу. У сувязі з апошнімі падзеямі вялікія магчымасці для нас адкрыліся праз Расійскую Федэрацыю і азіяцкія краіны. Гэта своеасаблівы стратэгічны манеўр, які аказаўся правільным. Тыя, хто ўводзіў санкцыі і іншыя абмежаванні, не дабіліся выніку», — цытуе БЕЛТА лукашэнкаўскага эксперта.

Абноўлена: Вясной «Белавія» лятала ў Алматы, Ашхабад, Баку, Батумі, Дубай, Ерэван, Казань, Краснадар, Кутаісі, Маскву, Астану, Санкт-Пецярбург, Сочы, Стамбул, Ташкент, Тбілісі, Тэль-Авіў.

А вось — спіс актуальных напрамкаў па стане на 12 мая 2021 года, калі ў шматлікіх краінах не былі знятыя каранавірусныя абмежаванні. Ён у амаль у тры разы шырэйшы, чым цяпер.

Пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair у мінскім аэрапорце «Белавіі» забаранілі лятаць у еўрапейскія краіны. А з-за мігранцкага крызісу авіякампанія трапіла ў санкцыі ЕС і іншых еўрапейскіх краін.

Авіяпарк «Белавія» з-за санкцый скараціўся з 29 да 14 самалётаў.

Новы сямейны падрад: Ялфімаў зацягнуў у прапаганду свайго сына, цяпер той выступае ў «Мінскай праўдзе». Выяўляецца, абодва яны расіяне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
9
Ха-ха
55
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
7
07.11.2022
[Рэд. Дзякуй, абнавілі матэрыял]
0
Мойша/адказаць/
07.11.2022
Дык а каму гэтыя напраікі здаліся, каму трэба летаць у іх мухасранскі
0
Жыве /адказаць/
07.11.2022
Мертвая белавия сейчас
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930