Знайсці
07.11.2022 / 15:45РусŁacБел

Па Telegram распаўсюджваецца новая фішынгавая рассылка. Распавядаем, як яна выглядае

Гэта адбылося сёння — будзьце асцярожныя, каб не «падарыць» акаўнт невядомым махлярам.

Сёння нашы чытачы паведамілі, што ў Telegram распаўсюджваецца новая фішынгавая рассылка. Акаўнт «Паведамленні» інфармуе, што тэрмінова трэба прайсці аўтарызацыю, каб «абараніць даныя»:

Прыклад фішынгавага паведамлення

Далучаная спасылка вядзе на фэйкавы сайт checktgacc.org. Сам рэсурс — гэта падробка арыгінальнага сайта Telegram. Акрамя гэтага, у сайта не падключаны ssl (для звычайнага карыстальніка выглядае як спасылка, якая пачынаецца з «https», абараняе даныя карыстальніка), а дамен checktgacc.org зарэгістраваны толькі 18 верасня 2022 года. Само паведамленне зробленае настолькі няўважліва, што нават пераблытаны афіцыйны адрас Telegram у інтэрнэце (Telegram.com замест Telegram.org у тэксце).

Telegram ніколі не будзе прасіць раптам «пацвердзіць» ваш уваход, бо ў гэтым няма ніякага практычнага сэнсу. Тым больш праз неафіцыйны акаўнт — бо адміністрацыя ніколі не выкарыстоўвала акаўнт «Паведамленні» ў якасці кантактнага.

Акаўнт, з якога прыходзіць рассылка, раней быў заўважаны ў шматлікіх групах і, магчыма, робіць рассылку і туды, бо амаль ва ўсіх з іх ужо заблакаваны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера