Знайсці
07.11.2022 / 15:361РусŁacБел

Яго называлі «эталонам сумлення». Памёр літаратуразнаўца Міхась Тычына

Тычыну было 79 гадоў.

Фота Кастуся Дробава

Міхась Тычына нарадзіўся 10 лютага 1943 года ў сям'і ссыльнага селяніна ў Якуціі. У 1947-м вярнуўся на радзіму ў Глускі раён.

Працаваў вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры і мовы НАН Беларусі, выкладаў літаратуру ў Беларускім гуманітарным ліцэі.

Друкавацца пачаў у 1963 годзе з вершаў, як крытык і літаратуразнаўца — з 1969. Быў спецыялістам у галіне літаратуразнаўчай экспертызы.

Тычына — аўтар шматлікіх асабістых і калектыўных манаграфій, эсэ, нарысаў, аповесцяў, апавяданняў. Пераклаў на беларускую мову шэраг прац і твораў свайго стрыечнага брата Алеся Адамовіча. Адзін з аўтараў падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па беларускай літаратуры для базавай і сярэдняй школы.

У Акадэміі навук Міхася Тычыну называлі «эталонам сумлення».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
37
Абуральна
0
1
Беларус/адказаць/
07.11.2022
Люблю Айчыну і Міхася Тычыну)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930