Знайсці
07.11.2022 / 16:01РусŁacБел

Жонку палітвязня Арцёма Анішчука асудзілі на 10 сутак за рэпост з «Нашай Нівы»

Справу Вольгі Анішчук 7 лістапада, у выхадны дзень, разглядала дзяжурная суддзя Заводскага раёна Мінска Алена Някрасава. Як паведамляюць праваабаронцы, судзілі жанчыну за рэпост допіса з «Нашай Нівы».

Вольгу Анішчук затрымалі 4 лістапада. 3 лютага 2021 года яе мужа Арцёма асудзілі да двух гадоў калоніі за пашкоджанне машыны сілавіка. Яго адправілі адбываць тэрмін у Магілёўскую калонію № 15, дзе ён зазнаў катаванні і збіццё.

Арцём мусіў выйсці на свабоду напрыканцы чэрвеня, адбыўшы цалкам тэрмін у два гады, але яго зноў не выпусцілі, бо завялі новую крымінальную справу па арт. 369 КК за абразу міліцыянта ў закрытым тэлеграм-чаце яшчэ да яго затрымання.

Пры гэтым на момант здзяйснення «злачынства» дзейнічала старая рэдакцыя арт. 369 КК, якая не прадугледжвала меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. Але каб не вызваляць палітвязня, на яго завялі новую крымінальную справу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера