Знайсці
07.11.2022 / 16:543РусŁacБел

Беларусы Коўна збіраюць сродкі на абнаўленне магілы Клаўдзія Дуж-Душэўскага

Збор сродкаў на ўпарадкаванне магілы Клаўдзія Дуж-Душэўскага на Пятрашунскіх могілках у літоўскім Каўнасе запушчаны на фэйсбук-старонцы беларусаў Коўна. Плануецца памяняць надмагільную шыльду, каб былі надпісы і па-беларуску, усталяваць два флагштокі для бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня», абнавіць надмагільныя пліты.

Да распрацоўкі дызайну шыльды і надмагільнай прасторы плануецца прыцягнуць беларускіх дызайнераў і мастакоў. Урачыстае адкрыццё будзе прымеркавана да Дня Волі, 25 сакавіка. Збор сродкаў будзе доўжыцца тры месяцы.

Клаўдзій Дуж-Душэўскі (1891-1959) — сябра Рады БНР, аўтар праекта бел-чырвона-белага сцяга, архітэктар Літбудпраекта і дацэнт Ковенскага ўніверсітэта. Двойчы быў арыштаваны савецкімі ўладамі, вязень нямецкага канцлагера. За дапамогу габрэям падчас Другой сусветнай вайны пасмяротна ўзнагароджаны прэзідэнтам Літвы.

Рэквізіты для збору (будуць дадавацца):

Атрымальнік: VŠĮ POLYGLOT LANGUAGE ORGANIZATION

Рахунак: LT687300010171217703

Мэта плацяжу: Duzh-Dusheuski

Старонка збору сродкаў на фэйсбуку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
07.11.2022
Рада БНР ня хоча хоць тут далучыцца?
3
Question/адказаць/
07.11.2022
А хто даўжэй на пасадзe, лука ці Сурвіла?
0
Радар/адказаць/
07.11.2022
Добра што гэта iдзе знутры , таму што найважнейшыя гэта Мы - народ , калi такiх прапаноу будзе больш знiзу тым лепш , значыць ёсць яшчэ сапраудныя беларусы i Беларусь будзе жыць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера