Знайсці
07.11.2022 / 19:27РусŁacБел

Забаранілі продаж вадкіх рэагентаў пад выглядам «незамярзаек»

Санітарна-эпідэміялагічная служба змагаецца з нядобрасумленнымі прадаўцамі, якія рэалізуюць вадкасці з метанолам. За тры першыя месяцы гэтага года з продажу было канфіскавана больш за шэсць тысяч адзінак небяспечнай прадукцыі. Пра гэта паведамляе сайт Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Гаворка ідзе пра вадкасці з утрыманнем метанолу ў канцэнтрацыі больш за 0,05 аб'ёмнага працэнта.

Раней была ўведзеная часовая санітарная мера толькі на антыабледзяняльныя вадкасці. Але ў працэсе праверак высветлілася, што пад выглядам «незамярзаек» прадаюць і супрацьгалалёдныя рэагенты.

Вытворцы ідуць на розныя хітрыкі. Напрыклад, выпускаюць падобныя ўпакоўкі. Таксама на этыкетках робяць акцэнт на некаторых уласцівасцях, падобных да шклоачышчальнікаў.

Пры гэтым асноўны кампанент гэтых вадкасцяў — метанол. А гэта значыць, што яны не павінны выкарыстоўвацца ў якасці шклоачышчальніка для аўтамабіляў.

У Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя таксама расказалі, што за тры першыя месяцы гэтага года з продажу было вынята больш за шэсць тысяч адзінак небяспечнай прадукцыі. А з надыходам халадоў санітарна-эпідэміялагічная служба працягне пільныя праверкі так званых «незамярзаек».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера