Знайсці
06.01.2023 / 23:217РусŁacБел

Простая задача на логіку: яблыкі ці апельсіны?

Гэтую задачу на логіку вы зможаце рашыць хутчэй, чым паспееце з’есці яблык. Хаця… Можа і не.

Задача

Вы працуеце на складзе, дзе яблыкі і апельсіны расфасоўваюць у скрынкі. Адзін раз машына для налеплівання этыкетак сапсавалася і стала няправільна пазначаць скрыні з садавінай. 

Ваш калега вырашае пагуляць у гульню. Ён падымае тры скрыні і кажа вам, што ў адной з іх толькі яблыкі; у другой — толькі апельсіны; а ў апошняй ёсць і яблыкі, і апельсіны. Вы бачыце, што адна скрыня пазначана літарай «Я» для яблыкаў, другая пазначана «А» для апельсінаў, а трэцяя пазначаная «Я+А». Ваш калега нагадвае вам, што ўсе тры скрыні прамаркіраваныя памылкова

Вы павінны абраць адну скрыню, з якой ваш калега выцягне фрукт і пакажа вам. Вы можаце зрабіць гэта толькі адзін раз. То як жа можна з адной спробы без сумневу вызначыць, у якой скрыні яблыкі, у якой апельсіны, а ў якой яны ўперамешку?

Падказка

Вам не патрэбна падказка, але Popular Mechanic усё ж прапануе яе для самых лянівых: калі ваш калега выцягвае са скрыні садавіну з надпісам «А», а вы бачыце яблык, то вы не можаце дакладна сказаць, ці ў гэтай скрыні толькі яблыкі, ці яблыкі разам з апельсінамі. Але што б вы даведаліся, калі б ён выцягнуў яблык са скрыні з надпісам «Я+А»?

Адказ знойдзеце пад фота.

Фота: vecteezy

Рашэнне

Адзіны спосаб быць цалкам упэўненым, што вы ведаеце, у якіх скрынях якая садавіна, — гэта калі вы папросіце калегу выцягнуць фрукт са скрыні «Я+А». Вы ведаеце, што скрыня няправільна пазначана, таму садавіна ў ёй не можа быць уперамешку: там альбо толькі яблыкі, альбо выключна апельсіны. Такім чынам, калі ён дастае яблык са скрыні «Я+А» — то ў ёй толькі яблыкі. Калі ён выцягвае апельсін — то там апельсіны.

Дапусцім, ён дастае яблык са скрыні «Я+А». Цяпер вы ведаеце, што ў скрыні з надпісам «А» не могуць быць толькі яблыкі, бо яна ж няправільна прамаркіравана. Такім чынам, у скрыні «Я+А» знаходзяцца толькі яблыкі; у скрыні «А» павінны быць і яблыкі, і апельсіны; у выніку чаго ў скрыні «Я» застаюцца толькі апельсіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Лулу/адказаць/
07.01.2023
детский сад! задача лёгкая, но все публикации на эту тему занудные!
2
ну. 3а лу.. цьху ты. 3а 3а нўдных !/адказаць/
07.01.2023
Лулу, ну проста ў Аўтар(кі) сын ці(і) дачка, ці(і) ён(а) сам яўна мацімацік. таму яму гэтая тэма пакою не дае
0
яблап/адказаць/
07.01.2023
хотити сказати, что первый гибрид яблока с апельсином не прошел? ладно
а как вам яблысин?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера