Знайсці
09.11.2022 / 12:517РусŁacБел

Яна Паплаўская, якая сыграла Чырвонага Каптурка, выйшла замуж за журналіста, які на 15 гадоў маладзейшы за яе

Муж таксама перапісаў на яе сваю маёмасць.

55-гадовая Яна Паплаўская зноў выйшла замуж. Беларусам яна добра вядомая перш за ўсё па галоўнай ролі ў фільме «Пра Чырвоны Каптурок» рэжысёра Леаніда Нячаева, знятым на «Беларусьфільме», нагадвае «Камсамольская праўда».

Пара не стала рабіць са свайго шлюбу вялікай урачыстасці, а адзначыла гэтую падзею ў коле самых блізкіх людзей. Новы муж Яны — журналіст Яўген Якаўлеў, выбраннік маладзейшы за яе на 15 гадоў. Знаёмыя яны даўно, з 2007 года, але доўгі час адносіны не выходзілі за межы сяброўскіх. Толькі 7 гадоў таму яны сталі больш асабістымі. Паплаўская прызнаецца, што Якаўлеў заваяваў яе сэрца прыгожымі ўчынкамі.

— Кожны год ён мне па некалькі разоў рабіў прапанову, але я, як тая варона, якая «куста баіцца» пасля першага шлюбу, аднеквалася, — прызналася Яна ў адказ на пытанне перадачы «Ты не паверыш» на НТБ. — Ужо і дзеці мяне ўгаворвалі: калі ты замуж выйдзеш? Жэня ім спадабаўся, яны ж 5 гадоў прыглядаліся.

Пасля афіцыйнай рэгістрацыі шлюбу вядомая актрыса стала ўладальніцай вялікага дома, які муж перапісаў на яе.

— Я ўсё запісваю на Яну, як алігарх. Жартую … Але проста ўсё на Яну афармляем, — сказаў Яўген.

Яна вырашыла не мяняць сваё прозвішча Паплаўская, паколькі, па яе словах, працуе на яго «з чатырох гадоў». Муж да гэтага паставіўся з разуменнем і не стаў настойваць.

Актрыса была 25 гадоў у першым шлюбе з акцёрам і прадзюсарам Сяргеем Гінзбургам, аднак шлюб распаўся з-за здрады Сяргея ў 2011 годзе. Ад Гінзбурга ў Яны двое сыноў, яны ўжо дарослыя: 37-гадовы Клім і 26-гадовы Мікіта. У Яўгена таксама ёсць дачка ад папярэдняга шлюбу — 10-гадовая Ліза. Агульных дзяцей маладыя заводзіць не маюць намеру.

Экс-муж Паплаўскай таксама знайшоў сваё шчасце: 61-гадовы рэжысёр жанаты з 30-гадовай актрысай Вольгай Вінічэнка.

Варта адзначыць, што апошнім часам Яна Паплаўская актыўна выступае за захопніцкую вайну ва Украіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
шасця маладым/адказаць/
09.11.2022
цяпер вось сорамна, што маленькай тую шапачку нявольна глядзела... а некаторыя знаёмыя хлопчыкі прызнаваліся, што ў дзяцінстве былі нават закаханыя ў яе...
фу фу фу і яшчэ раз фу
каб жа тады ведаў быў...
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
10.11.2022

Чамусьці той факт, што апошнім часам Яна Паплаўская актыўна выступае за захопніцкую вайну ва Украіне, не перашкодзіў рэдакцыіі НН выкарыстаць напоўніцу стандартую папсова-зоркавую лінію. і толькі ў канцы, хіба што толькі не дробным шрыфтам як у медыцынскіх анатацыях, згадалі пра гэтую самую важную на сёння дэталь біяграфіі.

як можна перамагчы ў вайне, калі не разумець што гэта вайна? і не піярыць ворагаў.
0
Ривка/адказаць/
11.04.2023
Не понятно кем себя возомнила, всех критикует, везде должна что-то сказать
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера